• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі за заклікі да пратэстаў затрымалі вядучага радыёстанцыі «Гомель FM» Аляксея Каверына

    Раней у сеціва «злілі» перапіску гамяльчаніна ў адным з закрытых чатаў, да затрымання ён прасіў прабачэння за яе ў сябе ў Instagram.

    Як паведамляе МУС, на гамяльчаніна выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіКа. Яны ўстанавілі, што ён размяшчаў тэкставыя і галасавыя паведамленні з «заклікамі да незаконнага збору грамадзян у грамадскіх месцах Гомеля, арганізоўваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады». У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. Па якім канкрэтна артыкуле — не ўдакладняецца, як і абраная мера стрымання, паведамляе сайт spring96.org.

    МУС апублікавала «пакаяльнае відэа» з затрыманым Аляксеем Каверыным.

    Каверын да нядаўняга часу працаваў на радыё «Гомель FM». Цяпер яго імя няма ў спісе супрацоўнікаў, аднак яшчэ 17 жніўня 2021-га на тэлеканале «Беларусь 4» дэманстраваўся сюжэт, дзе вядучы расказваў пра юбілей і гісторыю радыёстанцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці