• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомлі зьнікла журналістка. Калегі знайшлі яе ў ізалятары

    Днём 3 верасьня перастала выходзіць на сувязь гомельская журналістка Ларыса Шчыракова. Яе сябры і калегі забілі трывогу. Выявілася, што журналістка цяпер знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

    Дзяжурны гомельскага ізалятару адмовіўся казаць, зь якой прычыны затрымалі журналістку.

    Ларысу Шыракову забіралі ў міліцыю на гэтым тыдні, там склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП — нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 30 жніўня яна была на Маршы міру ў Гомлі ў якасьці журналіста.

    3 верасьня Шчыракову мелі судзіць, але суд адклалі, бо адправілі пратакол на дапрацоўку.

    У Шчыраковай ёсьць сын 13 гадоў. Калі яе раней на гэтым тыдні забіралі ў міліцыю, то пагражалі адправіць сына ў прытулак. У міліцыі журналістцы зрабілася блага, яе шпіталізавалі, а потым выпісалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці