• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне пайшоў з жыцця журналіст і краязнаўца Віктар Саяпін

    Другога лютага ў Гродне ад цяжкай анкалагічнай хваробы пайшоў з жыцця вядомы журналіст, аўтар больш чым 30 кніг па гісторыі горада Віктар Саяпін.

    Віктар Юр’евіч Саяпін друкаваўся як журналіст на старонках “Вячэрняга Гродна” і “Гродзенскай праўды”, выступаў як эксперт на старонках hrodna.life і “Твайго Стыля”, дзяліўся ведамі па гісторыі горада і даваў інтэрв’ю “Беларускаму Радыё Рацыя” ды іншым незалежным СМІ.

    17 верасня 2016 года, на 888 годзе горада, iмя Віктара Саяпіна ўнеслі ў Кнігу славы Гродна.

    Пра Віктара Саяпіна узгадвае сябра Беларускай асацыі журналістаў Руслан Кулевіч:

    Віктар Юр’евіч быў для горада знакавай фігурай. Дзякуючы яму, мы даведаліся чым займаліся жыхары гораду ў 30‑я гады ХХ стагоддзя, і чым жыў горад цягам мінулага стагоддзя. Ён быў для мяне прыкладам журналістыкі, тым чалавекам, з ягога трэба браць прыклад. Незадоўда да яго смерці я пазваніў і троху з ім паразмаўляў. Хацеў да яго зайсці, але ён мяне не прыняў. Я спытаў: «Што я магу для вас зрабіць?». Я падзяліўся з ім навінамі пра тое, што адбываецца ў горадзе, якія дамы рэканструююць. Таксама пра тое, што з’явяцца шыльды са старымі назвамі вуліц гораду. І пра тое, што гэта —  агульная перамога, перамога і Віктара Юр’евіча. Ён зрабіў у гэта вялікі ўнёсак.

    Віктара Саяпіна будуць адпяваць 4 лютага а 12‑й гадзіне ў Гродна ў Свята Пакроўскім саборы. Жыхары горада збіраюць подпісы, каб вядомага краязнаўцу пахавалі на могілках па праспекте Касманаўтаў, дзе знаходзіцца так званая “Алея герояў”.

    Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя падчас прэзентацый кніг Віктара Саяпіна, сустрэчаў з жыхарамі горада.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці