• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне шукаюць прапагандыстаў: ім прапануюць ад адной да дзвюх тысяч рублёў

    Газета Гродзенскага аблвыканкама «Гродненская правда» шукае супрацоўнікаў у рэдакцыю, прапануючы заробкі ў два разы ніжэйшыя за афіцыйны сярэдні заробак у Гродне. Цікавостку заўважыла Hrodna.life

    Фота: pix­abay

    Каго шукае галоўная газета Гродзенскай вертыкалі?

    Прэтэндэнтам на пасаду намесніку галоўнага рэдактара прапануюць заробак ад 2 тысячаў рублёў, адказнага сакратара – ад 1500 рублёў, вадзіцелю легкавога аўтамабіля – 1100 рублёў, а наймеш за ўсё прапануюць спецыялісту па рэкламнай камунікацыі – ад 1000 рублёў. Здавалася б, супрацоўнік рэкламнага аддзела мусіць зарабляць ці не больш за ўсіх, а тут прапануюць толькі тысячу рублёў. Прычыны не тлумачацца.

    Між тым, па падліках Белстата, сярэдні заробак у Гродне за жнівень 2024 года складае 2275.40 рублёў, а ў Гродзенскай вобласці — 2123 рублёў. 

    Гарадзенцам для камфортнага жыцця ў горадзе патрэбна ад 800 рублёў да 2 тысяч долараў ЗША. Такія лічбы атрыманыя падчас вулічнага апытання, якое правялі супрацоўнікі  той самай «Гродненскай правды».

    Каментатары адкрытым тэкстам смяюцца з матэматычных падлікаў Белстата.

    «Смех проста з сярэднім заробкам 2500. Зайдзіце на сайты працадаўцаў і атрымайце да 1200−1400», — піша Hell­Fox. А Пётр дадае: «Яны і гэты заробак не плоцяць. Здымаюць за ўсё, аклады мінімальныя, планы нерэальныя».

    Якраз у жніўні БАЖ разбіраўся, якія вакансіі і заробкі прапануе дзяржаўная прапаганда? На той час прафсаюзныя медыя прапаноўвалі 1600—1800 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці