• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне — унікальная фотавыстава “Позірк у мінулае”

    Больш за сотню старажытных здымкаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў можна пабачыць на выставе ў гродзенскай  абласной бібліятэцы імя Карскага .

    Стваралася выстава цягам некалькіх месяцаў і галоўнай праблемай было сабраць гэтыя здымкі сярод гродзенскіх калекцыянераў, распавядае кіраўнік аддзелу перыядычных выданняў бібліятэкі Святлана Рапецкая.

    Праект “Гродна. Позірк у мінулае” створаны з дапамогаю гродзенскіх калекцыянераў і журналістаў сумесна з абласной бібліятэкай акадэміка Карскага. Гэтая выстава адлюстроўвае тое, чым жыў горад, паказвае жыхароў, якія яны былі ў ХІХ–ХХ стагоддзях. У экспазіцыі прадстаўленыя фотаздымкі з калекцый Аляксандра Сівенкі, Алеся Госцева, таксама мы зрабілі віртуальную выставу з калекцыі работ Віктара Саяпіна, які нядаўна пайшоў ад нас. На маю думку, гэтая выстава ўнікальная. Кали  разглядацть твары людзей, што на здымках, — яны зусім іншыя, яны не такія як мы, быццам бы людзі з  іншай планеты. Можна паглядзець, як яны апраналіся, прасачыць станаўленне фатаграфіі. Гэта застылая гісторыя на паперы, — гаворыць Святлана Рапецкая.

    Аляксандр Сівенка, журналіст і калекцыянер распавядае, што цікавіцца фатаграфіяй з дзяцінства, калі бацькі паказалі яму старыя здымкі яго сям’і. У сям’і журналіста захоўваюцца фатаграфіі яго продкаў з 1890‑х гадоў. Па словах журналіста, менавіта па старых здымках можна навучыцца кампазіцыі і фону.

    Гродзенски фатограф, аўтар шматлікіх выставаў Сяргей Курыла кажа, што цяпер гэтыя фота — цэлы “пласт гісторыі”: “У сваім фотажыцці я імкнуся здымаць горад, людзей, і знаходжу падцверджанне на гэтай выставе, што гэта патрэбна і калі-небудзь з гэтага будзе вялікі матэр’ял,  гэта будзе цікава нашым спадкаемцам”.

    Апроч фатаздымкаў, на выставе прадстаўленыя кнігі з фондаў бібліятэкі, якія распавядаюць пра вядомых гродзенскіх  фатографаў і пра станаўленне фотасправы на Гродзеншчыне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці