• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне — выстава беларускага плакату

    Некалькі дзесяткаў плакатаў, што прадстаўляюць Беларусь розных часоў, можна пабачыць на выставе ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця. Куратар выставы "Беларускі плакат: візуальны код часу" — старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітры Сурскі.

    — Выстава — частка буйнога праекта. Мы ствараем лічбавы архіў па беларускім плакаце, пачынаючы з першых, якія ствараліся як афішы яшчэ ў царскія часы, і па сённяшні дзень, — распавёў Дзмітры Сурскі. — Сучасныя плакаты шырока вядомыя ў свеце дзякуючы буйным міжнародным конкурсам, якія адбываліся з пачатку 1990‑х гадоў. На трыенале ў Тайямо былі дасланыя ад балога Савецкага Саюзу больш за 100 плакатаў, адабраныя 20, а з іх 12 былі беларускія. У нас ужо сабраная калекцыя з больш чым 1000 плакатаў у лістах. Зараз спрабуем дамовіцца з Расіяй і знайсці плакаты міжваеннага перыяду, якія падчас эвакуацыі былі звезеныя ў Расію і недзе там засталіся.

    Вынікам вяліка праекту будзе стварэнне лічбавага архіву, сайта. Можна будзе шукаць плакаты па назвах, па аўтарах, па тэгах. Таксама павінна з’явіцца кніга. Яе прэзентацыя запланаваная на травень.

    Кіраўнік Цэнтра гарадскога жыцця, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Павал Мажэйка мяркуе, што гэтыя плакаты — адметная частка гісторыі.

    “Перш за ўсё, гэта — гісторыя маёй Радзімы, Беларусі. Праз плакаты, праз творчасць, хай сабе часта заідэалагізаваных мастакоў, дызайнераў, творцаў, хай праз тую палітычную сітуацыю, у якой яны працавалі, але мы бачым гісторыю Беларусі. Паказаныя розныя праблемы людзей. Можна ўбачыць, як творцы спрабавалі гэта падаць, напэўна, каб не “ціснуць сабе на горла”, не патаптаць свае прынцыпы, а ў той жа час зрабіць нешта мастацкі вартае. Бачым, што ёсць беларуская школа плаката — яна была і ў савецкія часы, за “польскім часам” і ў перыяд Расійскай імперыі. Плакат — гэта адзін з такіх відаў ці жанраў мастацтва, якім мы маем права ганарыцца.

    На адкрыццё выставы, што будзе працаваць з 7 па 31 сакавіка 2017 года, завіталі гродзенскія мастакі, выкладчыкі гарадзенскага каледжа мастацтваў, а таксама фатографы і журналісты розных СМІ рэгіёна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці