У Ірпені пад Кіевам забіты журналіст, які раней супарцоўнічаў з The New York Times
У Ірпені пад Кіевам забіты карэспандэнт, які меў пры сабе пасведчанне The New York Times. Пра гэта паведамляе начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябітаў.
Журналісту Брэнту Рэно быў 51 год, ён грамадзянін ЗША.
Па словах Нябітава, яго расстралялі расіяне.
Яшчэ адзін журналіст паранены. Цяпер яго спрабуюць вывезці з зоны баявых дзеянняў.
The New York Times выпусціла афіцыйную заяву ў сувязі са смерцю Брэнта Рэно. «Мы глыбока засмучаныя навінамі аб смерці Брэнта Рэно. Брэнт быў таленавітым рэжысёрам, які гадамі супрацоўнічаў з The New York Times. Ён і супрацоўнічаў з намі ў мінулым (апошні раз у 2015 годзе), ён не працаваў па заданні рэдакцыі ва Украіне.
Паведамленні пра тое, што ён працаваў для нас, зьявіліся з‑за таго, што на ім быў бэйдж журналіста The New York Times, які быў выдадзены яму для выканання задання рэдакцыі шмат гадоў таму».
Response from a New York Times spokesperson in regard to the death of Brent Renaud in Ukraine. pic.twitter.com/K11eW685yr
— NYTimes Communications (@NYTimesPR) March 13, 2022