У Іспаніі знайшлі мёртвым стваральніка расійскага канала НТВ
25 лютага 2019
У Іспаніі знойдзены мёртвым медыяменеджар, былы гендырэктар і адзін са стваральнікаў расійскага тэлеканала НТВ Ігар Малашэнка, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы.
Малашэнку было 64 гады. Яго жонкай была расійская свецкая львіца Бажэна Рынска. Мяркуецца, што ён скончыў жыццё самагубствам. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль што няма.
У 1996 годзе Малашэнка быў галоўным дарадцам выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Расіі Барыса Ельцына. У 2001–2009 гадах быў гендырэктарам канала RTVI. Малашэнка ўзначальваў перадвыбарчы штаб тэлевядучай Ксеніі Сабчак, якая балатавалася ў прэзідэнты Расіі ў 2018 годзе.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Украінская журналістка выйграла суд супраць фігуранта свайго расследавання, які публічна яе зневажаў
29.01.2024
Хакеры ўзламалі сайты некалькіх украінскіх СМІ
19.02.2024
«Такое можна ўбачыць толькі ў кіно». Эстонскі фатограф зняў навальніцу падчас паўночнага ззяння
05.08.2024
«Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на Х
19.11.2024