• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Карме за экстрэмізм судзілі праўладнага блогера

    Аляксандр Петрачкоў быў зоркай раённай прапаганды, але зараз атрымаў адміністратыўку.

    Аляксандр Петрачкоў (справа). Фота з інстаграма

    Кармянскага блогера Аляксандра Петрачкова судзілі па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, альбо якая прапагандуе такую ​​дзейнасць», імаверна, за рэпосты. 

    Петрачкоў вядомы як праўладны блогер і актывіст, яго прасоўвала раёнка «Зара на Сожам». Рэдакцыя называла яго «мясцовай знакамітасцю» і нават вырабіла для Петрачкова імянны бэйдж з QR-кодам-спасылкай на ягоны акаўнт, піша «Флагшток».

    Аляксандр актыўна асвятляў праўладныя мерапрыемствы, а таксама быў дружыннікам — змагаўся з парушальнікамі парадку і «ліквідаваў наступствы вячэрніх сустрэч моладзі».

    Петрачкоў актыўна вёў інстаграм на 1194 падпісчыкі. Адзін з яго апошніх пастоў прысвечаны «Дажынкам» з удзелам Лукашэнкі.

    Блогер апублікаваў фота верталёта з подпісам: 

    «Гістарычны момант! Верталёт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі над Кармяншчынай! Кармянцы, якія зведалі буру радасных эмоцый ад сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы, лічаць гэта шчаслівым знакам!»

    Інстаграм Петрачкова не абнаўляецца ўжо больш за тыдзень.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці