• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Казахстане адключылі інтэрнэт – ва ўсёй краіне

    Аператар Казахтэлекам адключыў інтэрнэт ва ўсёй краіне. Пра гэта сведчыць сэрвіс маніторынгу блакаванняў Global Check.

    Графіці са словамі «Уключы інтэрнэт» з’явіліся на сценах будынкаў у Мінску ў канцы жніўня 2020 года

    Паводле інфармацыі сэрвісу Glob­al Check, інтэрнэт не працуе як у мабільных, так і ў правадных аператараў.

    «Sput­nik Казахстан» паведаміла, што яго карэспандэнта ў Алматы каля гадзіны ўтрымлівалі мітынгоўцы, якія захапілі офісы на плошчы Рэспублікі. РІА «Новости» адзначае, што памяшканні рэдакцый тэлеканалаў у Алматы разгромленыя пратэстоўцамі.

    Між тым, МЗС Расіі падтрымаў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, але пры гэтым не асудзіў пратэстоўцаў і назваў законнымі некаторыя іх патрабаванні. «Выступаем за мірнае вырашэнне ўсіх праблем у рамках канстытуцыйна-прававога поля і дыялог, а не праз вулічныя беспарадкі і парушэнне законаў. Менавіта на гэта накіраваныя крокі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева па стабілізацыі сітуацыі, аператыўнаму вырашэнню існуючых праблем, у тым ліку тых, якія ўтрымліваюцца ў законных патрабаваннях пратэстоўцаў», — гаворыцца ў заяве МЗС Расіі.

    Паводле ВВС, rian_ru

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці