• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Крычаве БАЖаўцы дыскутавалі наконт смяротнага пакарання

    У “Юрыдычную гасцёўню” ў Крычаў да журналістаў газеты “Вольны горад” і мясцовых грамадскіх актывістаў 26 жніўня завітаў каардынатар кампаніі за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі праваабаронца Андрэй Палуда.

    Тэмай лекцыі і дыскусіі, што адбылася пасля яе, стала «Смяротнае пакаранне ў Беларусі: Забойства на (не) законных падставах».

    Удзельнікі сустрэчы падзяліліся на дзве групы, якія выступалі за выкарыстанне і за адмену смяротнага пакарання ў краіне. Адбылася гарачая дыскусія, кожны яе ўдзельнік прыводзіў свае аргументы. Таксама падчас сустрэчы былі прадэманстраваныя відэафільмы і адмысловыя ролікі, дзе выкладалася пазіцыя, згодна міжнароднаму праву, на прыкладзе гучных спраў у Беларусі — напрыклад, калі целы забітых не выдаваліся родзічам і не паведамлялася пра месца пахавання. Таксама прагучалі думкі па тэме смяротнага пакарання вядомых дзеячаў Беларусі: паэтаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў.

    Андрэй Палуда падкрэслівае, што ён не ставіў задачу пераканаць усіх прыхільнікаў смяротнага пакарання, але задумацца і нешта пераасэнсаваць нейкія моманты, — так.

    Свой пункт гледжання на дыскусію на тэму смяротнага пакарання выказаў рэдактар “Вольнага горада” Сяргей Няроўны:

    «Лекцыя атрымалася цікавай. Бачна, што раўнадушных не было — свае погляды на выкарыстанне смяротнага пакарання выказвалі ўсе ўдзельнікі. Мы цікавасцю прагледзелі відэаролікі, якія прывёз Андрэй. Магчыма, у некаторых удзельнікаў мерапрыемства, прыхільнікаў смяротнага пакарання, адбылося пераасэнсаванне гэтай праблемы».

    “Юрыдычная гасцёўня” “Вольнага горада” ў Крычаве працягне сваю працу. Чакаецца, што ў госці да мясцовых журналістаў завітаюць цэлы шэраг высокакваліфікаваных юрыстаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці