У Магілёве затрымалі журналіста Аляксандра Буракова (старэйшага)
5 жніўня 2020
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння ўвечары ў Магілёве міліцыя затрымала журналіста, сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Буракова (старэйшага).
Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль журналіста каля 19.00 на вуліцы Касманаўтаў.
Буракоў паспеў паведаміць калегам, што падставай для дагляду аўтамабіля праваахоўнікі назвалі неабходнасць праверыць, ці не перавозіць журналіст кантрафактны алкаголь.
Пасля міліцыянты захацелі праверыць ідэнтыфікацыйны нумар машыны (VIN) і чамусьці вырашылі, што ён можа быць фальшывым.
На гэтай падставе Аляксандра Буракова затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва.
Прадстаўнікі ГА “БАЖ” зараз знаходзяцца каля будынка РАУС, каб адсочваць далейшае развіццё сітуацыі.
Дарэчы, заўтра ў Аляксандра Буракова Дзень нараджэння.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
CPJ аб’явіў лаўрэатаў Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы
20.09.2024
Былога відэааператара АНТ Антона Казельскага ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС
03.09.2024
Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску
23.11.2023
Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі
19.02.2024