• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Маларыце незалежнай журналістцы перашкаджалі рабіць фотаздымкі ў судзе

    Сябра ГА “БАЖ” Мілана Харытонава асвятляла працэс у справе фермера Аляксандра Бяльчука, які слухаўся ў судзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

    Як распавяла Мілана Хатытонава службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, яна звярнулася да выконваючага абавязкі старшыні суда Сяргея Маручыка (ён веў гэты працэс), каб атрымаць дазвол на фота і відэазапіс падчас працэсу. Суддзя азнаёміўся з журналісцкім пасведчаннем і паведаміў, што на пачатку пасяджэння спытае згоду ва ўсіх бакоў і вырашыць гэтае пытанне.

    “Падчас працэсу пракурор і пацярпелы выказаліся супраць, таму суддзя не дазволіў здымаць працэс, але пры гэтым сам адзначыў, што ў перапынку і пасля заканчэння пасяджэння здымаць дазволена, бо забараніць гэта ён не можа, калі толькі не супраць будзе старшыня канвою, — кажа Мілана Харытонава. — Старшыня канвою ніяк не адрэагаваў на гэтыя словы, але ў перапынку забараніў мне рабіць здымкі абвінавачанага фермера, нягледзячы на тое, што сам Аляксандр Бяльчук быў не супраць”.

    Паводле журналісткі, іншыя прадстаўнікі канвою таксама заміналі здымаць, спрабавалі закрыць абвінавачанага ад камеры і зачыніліся ў зале суда падчас перапынку.

    “Я да апошняга спрабавала дамовіцца з гэтым канвоем, каб зрабіць здымкі, — працягвае Мілана Харытонава. — Прапаноўвала кампраміс — не буду здымаць супрацоўнікаў міліцыі, а толькі абвінавачанага. Але старшыня канвою паведаміў мне, што тэлефанаваў ва ўпраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, дзе атрымаў адпаведныя інструкцыі, і што ён нават не можа мне паведаміць сваё прозвішча, бо падчас транспарціроўкі абвінавачанага “выконвае баявую задачу”. Увогуле склалася ўражанне, што канвой больш сачыў за мной, чым за абвінавачаным”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці