У Маскве ў жывым эфіры ўдарылі журналіста тэлеканала НТВ (ВІДЭА)
2 жніўня 2017
У Маскве падчас жывога эфіру ўдарылі журналіста тэлеканала НТВ. Карэспандэнт быў у Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя Горкага і ў выпуску навінаў расказваў пра Дзень дэсантніка. Раптоўна ў кадры з’явіўся агрэсіўны мужчына ў майцы з надпісам «Оплот», які крычаў пра “захоп Украіны”. Журналіст Мікіта Развазжаеў прапанаваў яму памаўчаць, але адразу атрымаў удар у твар і ледзь не ўпаў.
“У нас нейкія праблемы…”, — разгублена сказала вядучая ў студыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia