У Маскве загінула 25-гадовая рэдактарка Wonderzine. Яна некалі выступала ў «Нашай Ніне»
У Маскве загінула журналістка Маргарыта Вірава, якая працавала рэдактарам раздзела «Прыгажосць» у Wonderzine. Віравай было 25 гадоў, яна памерла ў Боткінскай бальніцы, куды трапіла пасля таго, як выпала з акна сваёй кватэры на восьмым паверсе. Пра гэта паведаміў калега дзяўчыны Ягор Скаварада.
«Гэта не самагубства. Гэта трагічная выпадковасць, і ад гэтага яшчэ больш страшна і незразумела, як цяпер жыць. Трагедыю бачылі некалькі сяброў, якія зайшлі да яе ў госці — Рыта адышла да акна, сфатаграфаваць сяброў у іншым канцы пакоя. Акно было адчынена, да яго ўсе адыходзілі курыць. Яна села на падаконнік і, адкінуўшыся з тэлефонам, няўдала абаперлася на антыкаціную сетку (дакладней, сетка была такая ж, як маскітная, але ставілася з‑за котак), страціла раўнавагу і выпала з акна», — распавёў Скаварада.
Паводле яго слоў, дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю, дзе яна памерла ад атрыманых траўмаў, не прыходзячы ў прытомнасць.
Сегодня ночью погибла наша подруга и любимая коллега Рита Вирова. Самая артистичная, трогательная и остроумная в нашей редакции. Она была очень классной, талантливой, драматичной и смелой. И то, что ее больше нет с нами, совершенно невозможное горе.
— Wonderzine (@Wonderzine) 13 мая 2019 г.