• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Маскве знайшлі мёртвым апазіцыйнага публіцыста Уладзіміра Прыбылоўскага

    У сваёй маскоўскай кватэры знойдзены мёртвым дзеяч апазіцыі і суаўтар кнігі «Карпарацыя: Расія і КДБ у часы прэзідэнта Пуціна» Уладзімір Прыбылоўскі. Паводле інфармацыі lenta.ru, пра гэта ў сацсетках паведамілі яго калегі Юрый Фельшцінскі і Аляксандр Вярхоўскі.

    Уладзімір Прыбылоўскі

    «Ніякай дадатковай інфармацыяй на дадзены момант я не маю», — адзначыў у сваім ЖЖ Фельшцінскі.

    Вярхоўскі на старонцы ў Face­book падкрэсліў, што пра смерць Прыбылоўскага стала вядома ноччу.

    Афіцыйнага пацверджання ў праваахоўных органах гэтая інфармацыя пакуль не атрымала.

    Прыбылоўскаму было 59 гадоў. Ён вядомы як кіраўнік інфармацыйна-даследчага цэнтра «Панарама», інтэрнэт-выдання «Антикомпромат» і руху «Субтрапічная Расія».

    У студзені 2010-га паведамлялася пра спыненне крымінальнай справы ў дачыненні да Прыбылоўскага. Яго абавязвалі раскрыць звесткі, якія складаюць таямніцу следства, у тэкстах на сайце «Антикомпромат». На думку самога фігуранта справы, следчых зацікавіў матэрыял пра забойства адстаўнога генерал-палкоўніка ФСБ Анатоля Трафімава альбо пра вымагальніцтва ў дачыненні да журналіста Алега Лур’е.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці