• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску плануюць правесці Марш салідарнасці з журналістамі

    Акцыя запланаваная на 15 верасня.

     Ілюстрацыйнае фота. Мітынг апазіцыі на Дзень Волі каля кінатэатра «Кастрычнік». 2016 год

    27 жніўня была пададзеная заяўка на правядзенне Маршу салідарнасці з журналістамі. Ён павінен прайсці 15 верасня па цэнтры Менску з мітынгам на Плошчы Парыжскай камуны, піша bchd.info.

    Адным з заяўнікаў акцыі выступіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

    «Правядзенне дэманстрацый і мітынгаў у падтрымку рэпрэсаваных — гэта адно з многіх дзеянняў салідарнасці, якія могуць праявіць беларусы для таго, каб спыніць рэпрэсіі. Улады павінны ведаць, што беларусы разумеюць, што адбываецца. Яны гатовыя бараніць адно аднаго ад беспадстаўных нападак сілавых структур. Мы таксама будзем рыхтаваць іншыя формы салідарнасці, праводзіць мерапрыемствы ў Минску і рэгіёнах, каб як мага больш беларусаў даведаліся пра несправядлівыя пераследы і змаглі выступіць у падтрымку», — цытуе яго словы bchd.info.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці