У Мінску запусціўся сайт The Village
27 чэрвеня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сайт The Village у Беларусі працуе паводле расійскай франшызы.
Гэта гарадскі рэсурс, які асвятляе тэмы культурнага і грамадскага жыцця, сэрвісу, забаваў, ежы, побыту людзей. У нашай краіне сайт The Village прадстаўлены на дзвюх мовах: рубрыкі створаныя па-беларуску, тэксты ёсць і на рускай, і на беларускай мовах.
Афармленне сайтаў The Village ва ўсіх краінах зроблена ў адным стылі.
Галоўны рэдактар праекта — Яўгенія Сугак, раней яна працавала шэф-рэдактарам часопіса «Большой».
Таксама паводле франшызы ў суседняй краіне працуе сайт The Village — Украіна.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Беларусі затрымалі журналіста Ігара Ільяша
22.10.2024
«Деятельность НОК Беларуси не приостановлена». В МОК прокомментировали выдачу аккредитаций пропагандистским СМИ
25.06.2024
Вярхоўны суд пакінуў вырак Ігару Карнею без зменаў
08.06.2024
«Каналам будзе кіраваць беларус». TVP патлумачыла змены на «Белсаце»
12.03.2024