• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Нашай Ніве» змяняецца галоўны рэдактар

    З 1 сакавіка Андрэй Скурко сыходзіць з пасады галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Выданне і сайт NN.BY узначаліць Ягор Марціновіч.

    Ягор Марціновіч працуе ў «НН» з 2009 года. Ён аўтар расследаванняў, рэпартажаў і інтэрв’ю. Ягоныя матэрыялы былі адзначаныя шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі прэміямі.

    Вам цікава будзе ведаць, што Ягор Марціновіч — сын пісьменніка Алеся Марціновіча і намесніцы галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва» Таццяны Мушынскай, унук члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі Міхася Мушынскага. Ён скончыў Ліцэй БДУ і Інстытут журналістыкі БДУ.

    Андрэй Скурко застанецца працаваць у «НН» на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара. Скурко ўзначальваў «НН» з 2006 да 2017 года — па працягласці гэта рэкорд тэрміну на пасадзе. Для параўнання: Аляксандр Уласаў узначальваў выданне 8 гадоў, Сяргей Дубавец — 9 гадоў. Гэта былі 11 няпростых гадоў, з каласальнымі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі. Гэтыя гады сталі таксама слаўнымі гадамі росту выдання ў інтэрнэце. Мы выкарысталі крызіс папяровай прэсы і цяжкасці як шанец для развіцця. «НН» замацавалася ў пазіцыі самага папулярнага партала на беларускай мове. На сёння «НН» мае 7 мільёнаў праглядаў у інтэрнэце штомесяц, займаючы 3—4 месца па гэтым паказчыку сярод усіх-усіх беларускаіх СМІ, беларускамоўных і расейскамоўных. «НН» даказала, што інтэрнэт-партал на беларускай мове можа быць паспяховы.

    Калектыў «НН» моцна дзякуе Андрэю Скурко за ўсё, што ён зрабіў для выдання.

    Нашаніўскія прынцыпы застануцца нязменныя. Але на пярэдні план у «НН» выходзіць чарговае, новае пакаленне са сваёй канцэпцыяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці