• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Оршы прайшла прэзентацыя кнігі Віктара Андрэева, рэдактара зачыненай па палітычных прычынах газеты “Куцейна”

    Паводле аўтара, кніга “Оршанская хроника 1986–2001” была напісана за адзін год, хаця такая ідэя з’явілася ўжо даўно.

    —Мне заўжды было страшна ад думкі, што гісторыя аршанскага жыцця гэтага перыяду — перабудовы і першых гадоў незалежнасці Беларусі — будзе страчаная. Між тым, гэта быў час вялікай грамадскай актыўнасці, сапраўднай дэмакратыі, калі кіраўніцтва горада і раёна лічылася з меркаваннямі неабыякавай часткі насельніцтва. Дэмакратычнымі былі і мясцовыя СМІ: дзе яшчэ такое было, каб раённая газета друкавала пастановы сходаў БНФ, навіны пра ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і гэтак далей? Калі мне летась споўнілася 60, я востра ўсвядоміў: адкладаць больш няма куды. Бо магу не паспець усе зрабіць — сабраць успаміны, дакументы. І могуць не дачакацца тыя, з кім я хачу зрабіць інтэрв’ю. Таму я распачаў гэтую справу і не шкадую, — распавёў Віктар Андрэеў.

    Аршанскі БАЖавец  Віктар Андрэеў не пашкадаваў ні часу, ні грошай: невялікі наклад кніг выдадзены на ўласныя сродкі. Іх пайшло нямала: кожны асобнік абыйшоўся аўтару прыблізна ў 8 долараў. Але ён лічыць, што кніга мусіць быць агульнадаступнай, і плануе неўзабаве выкласці  “Оршанскую хронику” на заснаваным ім сайце orshatut.by.

    Таксама Віктар Андрэеў спадзяецца на водгукі і дапаўненні землякоў: ён хацеў бы, каб у каментарах людзі дадавалі страчаныя дэталі і забытыя падрабязнасці, якім не знайшлося месца на 250-ці старонках кнігі. У гэткім суаўтарстве мае нарадзіцца падрабязная, грунтоўная хроніка тагачасных аршанскіх падзеяў.

    Шмат увагі аўтар аддае гісторыі аршанскіх СМІ. Прыкладам, згадвае гісторыю перайменавання раённай газеты “Ленінскі прызыў” у “Аршанскую газету” — аўтарам гэтай назвы быў мясцовы журналіст і гісторык Юрый Копцік. Падрабязна выкладзеная гісторыя некалькіх незалежных выданняў, якія існавалі ў Оршы на мяжы тысячагоддзяў, у прыватнасці, газеты “Беларускі калекцыянер”, якая дагэтуль засталася адзіным выданнем такога кшталту, газет  «Лидер»  і “Куцейна”.

    У «Куцейне» ён некалькі год быў рэдактарам і ў апошнія гады яе існавання мусіў займацца не столькі рэдакцыйнай, колькі юрыдычнай працай: у рэдакцыі было некалькі ператрусаў, давялося вытрымаць некалькі судовых працэсаў, і ўрэшце адмовіцца ад рэгістрацыі. Бо мясцовыя ўлады, не аднойчы раскрытыкаваныя ў газеце, аддалі негалосны загад не даваць рэдакцыі юрыдычны адрас.

    Нямала ў кнізе пра найноўшую гісторыю Аршаншчыны і згадак пра асобных журналістаў — Вольгу Шутаву, Аллу Танчэўскую, якія калісьці першымі ўступілі ў ГА “БАЖ”. А таксама здымкаў і вытрымак з іхніх артыкулаў, якія мелі вялікі ўплыў на насельніцтва горада. Асобны нарыс прысвечаны былому рэдактару “Аршанскай газеты” Віктару Пятрушыну, пры якім газета была сапраўдным рупарам грамадскасці.

    На жаль, некаторыя са згаданых нашых калег і грамадскіх актывістаў ужо адышлі ў лепшы свет. Таму Віктар Андрэеў лічыць, што самае галоўнае сёння — не спазніцца. Занатаваць усё, што звязана з праявамі дэмакратыі і барацьбу за яе ў 1980‑я — 2000‑я гады, са знакавымі асобамі кшталту віцябляніна Барыса Хамайды, рэдактара газеты “Выбар”, са СМІ, якія былі вымушаныя спыніць сваё існаванне.

    Адным словам, Віктар Андрэеў лічыць, што падобныя хронікі трэба складаць у кожным горадзе. Бо гісторыя краіны складаецца з нашых біяграфій, і самыя яскравыя іх старонкі не павінны быць страчанымі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці