У Пінску журналістаў, якія асвятлялі акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, выклікаюць у міліцыю
30 снежня 2019
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Карэспандэнта сайта «Медиа-Полесье» Яўгена Нікалаевіча і карэспандэнта тэлеканала «Белсат» Віктара Ярашука апыталі 27 снежня.
У позвах у міліцыю сказана, што журналісты запрашаюцца ў якасці асоб, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Нікалаевіч і Ярашук асвятлялі акцыю пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ў Пінску 20 снежня.
У гарадскім аддзеле міліцыі Яўген Нікалаевіч быў папярэджаны, што яго апытваюць у якасці сведкі па адміністрацыйнай справе. Віктару Ярашуку нічога не тлумачылі.
На 30 снежня па тэлефоне ўчастковы Пінскага ГАУС выклікаў на апытанне яшчэ аднаго прадстаўніка «Медиа-Полесья» — Васіля Мацкевіча.
Журналісты «Медиа-Полесья» падчас акцыі былі пазначаныя бейджамі і мелі пры сабе рэдакцыйнае заданне.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У кватэры кіраўніка «Malanka Media» Паўла Марыніча робяць ператрус
20.03.2024
У беларускім YouTube з’явілася новае шоу
26.07.2024
За кратамі памёр Ігар Леднік — публіцыст і грамадскі актывіст, зняволены па абвінавачанні за «паклёп на прэзідэнта»
20.02.2024
Перастаў адчыняцца з Беларусі devby.io
13.02.2024