• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Польшчы стварылі парламенцкую камісію па расследаванні магчымага праслухоўвання спецслужбамі палітыкаў і журналістаў

    З журналісцкага расследавання вынікае, што паліцыя і спецслужбы вялі праслухоўванне тагачасных апазіцыйных палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў.

    У Сейме Польшчы створаная парламенцкая следчая камісія па расследаванні сакрэтнай закупкі і гіпатэтычнага нелегальнага выкарыстання шпіёнскай праграмы Pega­sus. Мэта камісіі – высветліць легальнасць закупкі і мэтанакіраванасць выкарыстання праграмы, якая была набытая папярэднім урадам.

    У 2021 годзе журналісты высветлілі, што шэраг дзяржаў – перш за ўсё аўтарытарных, але таксама Венгрыя і Польшча, якія ўваходзяць у ЕС – вялі нелегальнае праслухоўванне апазіцыі. У выніку мінулагодніх выбараў, якія прайшлі ў Польшчы восенню 2023 года, польская апазіцыя атрымала большасць у парламенце і ў снежні сфармавала новы ўрад.

    Паводле журналістаў, у Польшчы праграма Pega­sus была закупленая ў абыход бюджэтных сродкаў у 2019 годзе. Пры гэтым папярэдні польскі ўрад, сфармаваны правымі сіламі, сцвярджаў, што нічога не ведае пра набыццё шпіёнскай праграмы. З журналісцкага расследавання вынікае, што паліцыя і спецслужбы вялі праслухоўванне тагачасных апазіцыйных палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў.

    Праграму Pega­sus, якая можа шпіёніць у рэжыме рэальнага часу за смартфонамі, распрацавала ізраільская кампанія NSO. Софт купляюць улады па ўсім свеце, каб змагацца з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю. Праграма можа запісваць размовы, якія вядуцца па тэлефоне, счытваць геалакацыю і патаемна актываваць камеру. Па ацэнцы экспертаў, надзейнай абароны ад падобнага шпіёнскага софту на сёння не існуе.

    Чытайце яшчэ:

    Силовики прослушивают телефоны. Безопасно ли звонить в мессенджерах?

    Битва за телевизор. Как в Польше сменили власть на «первой кнопке»

    Хто тыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады дзякуюць за інфармпалітыку?

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці