• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Польшчы забаранілі беларускія тэлеканалы

    Праграмы выдаляюцца з рэестра дазволеных у сувязі з кантэнтам, які пагражае бяспецы і абароне Польшчы.

    Нацыянальны савет тэлерадыёвяшчання выдаліў чарговыя расійскія і беларускія каналы з рэестра тэлепраграм, даступных у польскіх кабельных сетках і на спадарожнікавых платформах. Гаворка ідзе пра тэлеканалы: «Беларусь 24» і расійскі «Першы канал».

    Савет вырашыў, што абмежаванні павінны распаўсюджвацца таксама на беларускае дзяржаўнае тэлебачанне, сказаў старшыня савета Вітальд Каладзейскі (Witold Kołodziejs­ki):

    — Савет таксама пашырыў абмежаванні на беларускія тэлеканалы. Беларуская тэлевізія, калі гаворка ідзе пра гібрыдную вайну, не саступае расійскай. Таму мы вырашылі, што яна таксама пагражае бяспецы польскай дзяржавы. Такім чынам тэлеканал «Беларусь 24» быў выключаны са спісу дазволеных.

    Раней Нацыянальны савет тэлерадыёвяшчання забараніў распаўсюджваць у Польшчы расійскія каналы: RT (Rus­sia Today), RT Doc­u­men­tary, RTR Plan­e­ta, «Союз ТВ» і «Россия 24».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці