• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У расейскі палон трапіў украінскі праваабаронца, які дапамагаў беларускім уцекачам і журналістам

    Сузаснавальнік Цэнтру правоў чалавека ZMINA і «Громадське радіо», праваабаронца Максім Буткевіч трапіў у расейскі палон у часе баявых дзеяньняў у раёне населеных пунктаў Залатое і Горскае Луганскай вобласьці.

    Як паведаміў Цэнтар правоў чалавека ZMINA, маці Максіма Буткевіча ня ведае, дзе ён знаходзіцца і ў якім стане.

    Максім Буткевіч — украінскі праваабаронца і журналіст. У сакавіку 2022 году ён пайшоў на службу ва ўкраінскае войска, каб абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі.

    Максім Буткевіч спэцыялізуецца на абароне правоў уцекачоў. У красавіку 2021 году ён першым паведаміў аб незаконных дзеяньнях СБУ ў дачыненьні да беларускага анархіста Аляксея Балянкова.

    Праваабаронца таксама ўдзельнічаў у шэрагу захадаў, прымеркаваных праблемам легалізацыі беларусаў, якія пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе ўцякалі ад палітычнага перасьледу зь Беларусі ва Ўкраіну.

    Российские пропагандисты выложили в интернет видео с Максимом Буткевичем

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці