• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэдакцыі рэгіянальнай газеты «Ганцавіцкі час» адбыўся ператрус

    У рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі час» проста цяпер адбываецца ператрус з канфіскацыяй тэхнікі.

     Ператрусы ў рэдакцыі былі ў ліпені 2021 года і ў снежні 2020 года.

    Ператрус у рэдакцыі “Ганцавічскага часу” праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў камітэта дзяржкантролю.

    Сілавікі цікавіліся, у першую чаргу, фінансамі і бухгалтэрыяй, у выніку ператрусу забралі ўсе камп’ютары і тэлефоны.  Бліжэй да вечара стала вядома, што галоўны рэдактар газеты Пётр Гузаеўскі зараз дома, але без сродкаў сувязі.

    Газеце «Ганцавіцкі час» 19 гадоў. Яна зарэгістраваная Міністэрствам інфармацыі, належыць кампаніі «Медыя-Ганцавічы», якая заснавала і сайт «Першы Рэгіён». Сайт «Першы Рэгіён» — прыватнае медыя. Працуе для шэрагу гарадоў Брэсцкай вобласці: Івацэвічаў, Бярозы, Пінска, Ганцавіч, Драгічына.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці