• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі з МНС і УУС, але нібы не ведалі, куды прыйшлі

    18 снежня ў рэдакцыю Hrodna.life прыйшоў інспектар МНС з пазапланавым маніторынгам. З ім былі два супрацоўнікі міліцыі і чалавек у цывільным. Апошні аказаўся супрацоўнікам аддзела ідэалогіі.

    Перад пачаткам размовы інспектар па пажарнай бяспецы Руслан Стасюк прызнаўся, што не ведае, у якую арганізацыю яны прыйшлі. «Гэта не праверка, а пазапланавы маніторынг», — удакладніў ён.

    Супрацоўнік МНС быў ветлівы. Пытанні былі да камплектнасці вогнетушыцеля і падлучанага падаўжальніка. Інспектар параіў не выкарыстоўваць электрапрыборы, старэйшых за 10 гадоў, выключаць з разеткі на ноч кавамашыну, папрасіў праверыць пашпарт халадзільніка і нагадаў аб тэрмінах праходжання інструктажу па пажарнай бяспецы для супрацоўнікаў. Па выніках маніторынгу паабяцалі скласці рэкамендацыі.

    Адзін з супрацоўнікаў міліцыі, калі заўважыў, што тое, што адбываецца, здымаюць на відэа, папярэдзіў, што за абразлівыя каментары ў інтэрнэце ён будзе падаваць на рэдакцыю ў суд.

    Невядомы ў цывільным аказаўся супрацоўнікам ідэалогіі выканкама. Нейкі час ён стаяў моўчкі, потым выйшаў. Адзін з міліцыянтаў, Міхаіл Паўлоўскі, ужо шукаў сцяг ў рэдакцыі Hrodna.life у верасні і, верагодна, сведчыў супраць айцішніка Уладзіміра Родчанкі, які 12 жніўня стаяў на плошчы з плакатам параненай напярэдадні пяцігадовай дзяўчынкі. Другі міліцыянт, Андрэй Гаўрылюк, таксама праходзіў сведкам па справе Родчанкі і журналістаў «Белсат». Таксама ён складаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на журналістку Hrodna.life 11 кастрычніка.

    Правяраючыя прыйшлі ў рэдакцыю пасля комплекснай праверкі крамы патрыятычных сувеніраў «Адметнасць», якая знаходзіцца ў суседнім памяшканні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці