У рэгіёнах у Сусветны дзень свабоды прэсы бажаўцы раздавалі спецвыпуск “Народнай Волі”
Спецвыпуск газеты “Народная Воля” прысвечаны свабодзе прэсы ў Беларусі.
У нумары спецвыпуска змешчаны адмысловы ўкладыш «Свабодная прэса: беларускія рэаліі», зроблены ў выніку сумеснага праекта “Народнай Волі” і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
На старонках спецпраекта распавядаецца пра тое, з якімі цяжкасцямі падчас сваёй працы сустракаюцца журналісты ў нашай краіны, як працуецца калегам у суседніх дзяржавах, можна азнаёміцца з інтэрв’ю старшыні БАЖ Андрэя Бастунца і міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча.
Спецвыпуск газеты сябры ГА БАЖ» раздавалі людзям у Магілёве, Віцебску, Глыбокім, Барысаве, Мінску.
Мэта гэтага спецвыпуска — інфармаваць людзей пра стан СМІ ў краіне, сітуацыю са свабодай слова — адным з важнейшых правоў чалавека.
У Барысаве «Народную Волю» раздавалі на рынку. Кіраўнік Барысаўскай суполкі Аляксандр Зянкоў распавёў, што мясцовыя журналісты таксама з’ездзілі да магілы Анатоля Удавічэнкі — заснавальніка незалежнай газеты “Борисовский курьер”.
БАЖ зладзіў шэраг сустрэч у другі дзень выставы «СМІ ў Беларусі» ФОТЫ
БАЖ удзельнічае ў выставе «СМІ ў Беларусі» ШМАТ ФОТА