• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “У сацыяльных сетках як у лазні — усе роўныя. Таму чыноўнікам там не камфортна”

    Тэхналогіі скарацілі дыстанцыю паміж людзьмі і зрабілі яе ў большасці выпадкаў роўнай “аднаму кліку”. Але дыстанцыя паміж грамадзянамі і дзяржаўнымі ўстановамі не скарачаецца. Чыноўніцкі свет застаецца зачыненым, праца большасці дзяржаўных устаноў — таямніцай. Ці дапамагаюць сацыяльныя сеткі наблізіць дзяржструктуры да грамадства?

    Пошук Face­book паказвае 85 акаўтаў, якія вызначаюць сябе яе “урадавая арганізацыя” (у Мінску, вынікі пошука гл. тут). Спіс самы розны ад ФАК “Серабранка”, да амбасадаў, устаноў культуры, міністэрстваў. Чый акаўнт з прадстаўленых самы цікавы, інфарматыўны і карысны? На каго варта падпісацца?

    Вось думка медыяэкпсперта Паўлюка Быкоўскага: “Найбольш актыўна ў сацыяльных сетках працуюць суды і Следчы камітэты. Літаральна месяц таму ў Face­book з’явіўся акаўнт Міністэрства замежных спраў. Цікавая старонка ў Белэнерга, у міліцыі».

    Што вызначае “добрую працу” дзяржаўнай установы ў сацыяльных сетках? На думку эксперта, гэта як мінімум, выкананне асноўных функцыяў прэс-службы:

    • камнуікацыя з журналістамі,
    • наяўнасць аператыўнай інфармацыі
    • магчымасць акрэдытавацца праз сацыяльную сетку.

    Але нават калі аднаго з гэтых пунктаў не стае, праца можа быць ўдалай, трапнай, заўважнай і нефармальнай. Усе мы памятаем, як у сакавіку 2015 года Карл Більдт задаў пытанне ў Twit­ter “куды хоча ісці Беларусь?”, а беларускі МЗС у адказ адным сказам  (твітам) патлумачыў усё знешнюю палітыку краіны. Але, на думку эксперта, гэты прыклад хутчэй выключэнне, чым правіла. “У нас не так шмат падзеяў, таму Twit­ter-акаўнт МЗС не прыцягвае вялікую ўвагу”, — кажа Паўлюк Быкоўскі.

     

    Страх ці лянота?

    Палітыкі ва ўсім свеце выкарыстоўваюць свае персанальныя акаўнты ў сацыяльных сетках, каб звярнуцца наўпрост да сваіх выбаршчыкаў і грамадзянаў. Блогі ў Face­book і Twit­ter вядуць Дзмітры Медведзеў, старшыня ўраду РФ, прэзідэнт ЗША Барак Абама, міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў і інш. Ці маюць персанальныя акаўнты ў сацыяльных сетках беларускія чыноўнікі? “Маюць, але вельмі мала, — кажа Паўлюк Быкоўскі. — А калі такі акаўнт і ёсць, то ён як правіла мае статус “толькі для сяброў”. Гэтыя людзі нічога не пішуць, а толькі назіраюць за тым, што пішуць іншыя.”

    Нярэдкія выпадкі, калі чалавеку, які стаў дзяржаўным службоўцам, даводзіцца ўвогуле выдаляць свае старонкі з сацыяльных сетак, а таксама паспрыяць таму, каб профілі “зачынілі” яго блізкія людзі і сям’я. Публічнасць у службовым асяроддзі не вітаецца.

    У чым прычына? Страх, пратакол, не галоснае распараджэнне, якое забараняе дзяржаўнаму служачаму весці акаўнт у сацыяльных сетках? “Тут цэлы збег акалічнасцяў. Сапраўды любое лішняе слова стаць шкодным для кар’еры, — гаворыць Быкоўскі. — З другога боку, даступнасць дзяржаўнага служачага праз сацыяльную сетку павялічыць яго працу, — да яго будуць часцей звяртацца, яму прыйдзецца вырашаць большую колькасць праблемаў. Таму магчыма, яму проста лятнотна. Зваротная сувязь займае шмат часу, а калі яна не патрабуецца, то навошта ёй займацца?…”.

    З 2016 году актыўна пачаў карыстацца Face­book і друкаваць свае допісы былы старшыня Вярхоўнага савет Мечыслаў Грыб. Зараз яго акаўнт мае каля 2 тыс. сяброў. На сваёй старонцы Мечыслаў Іванавіч выказвае свае меркаванні адносна палітычнай сітуацыі, напрыклад думкі пра пасланне прэзідэнта Парламенту і народу і інш.. Былы кіраўнік дзяржавы выказаў спачуванне ў сувяззю са смерцю Паўла Шарамета праз свой Face­book.

    Акаўнт Мечыслава Грыба мае даволі адкрытыя наладкі, — можна змяшчаць інфармацыю на “сцяне”, “тэгіць” фотаздымкі, “шэрыць” спасылкі, пакідаць каментары. Уласныя публікацыі былы дзяржчыноўнік падпісвае “М. Гриб”. Гэта дае магчымасць карыстальнікам адрозніць допісы Мечыслава Грыба ад іншага кантэнта на яго старонцы. Эх, быў бы Face­book 25 год таму!

    Таксама актыўна карыстаюцца Face­book Сяргей Навумчык, Андрэй Клімаў, Анатоль Лябедзька і інш. Можна сказаць грамадскія дзеячы, пазбаўленая афіцыйнай пляцоўкі для выказванняў, знайшлі яе ў сацсетках. Ці захаваюць яны гэтую актыўнасцць, калі стануць  “дзяржаўнымі” людзьмі?

     

    “Партызаны, партызаны, беларускія сыны…”

    “Ёсць чыноўнікі, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў сацыяльных сетках, але яны не займаюць першых пасадаў, не з’яўляюцца публічнымі асобамі, — гаворыць Паўлюк Быкоўскі. — Гэта служачыя сярэдняга ўзроўня. Яны маюць сваё меркаванне і спрачаюцца з экспертамі, але не для шырокага кола. Іх прозвішчы нічога не гавораць аўдыторыі. Гэта могуць быць прадстаўнікі міністэрства фінансаў, міністэрства эканомікі і г.д. Яны не вядомыя, але яны таксама ўплываюць на палітыку міністэрства. Таму журналісты спрабуюць з імі “сябраваць.”

    Уявім, што з’явілася агульная палітыка па выкарыстанні сацыяльных сетак у працы дзяржаўных структураў, якая б абавязала ўсіх зарэгістравацца ў сацыяльных сетках і размяшчаць там як мага больш поўную і аператыўную інфармацыю (у межах дзейснага заканадаўства, канешне). Як бы гэта перафарматавала інфармацыйнае поле, у які бок? “Некаторым дзяржаўным структурам такая вельмі праца неабходная. Але не кожнам міністэрству і ведамству патрэбная шчыльная праца з журналістамі. А калі казаць пра працу з насельніцтвам, то могуць працаваць і ншыя фарматы, напрыклад сайт 115.бел,” — мяркуе эксперт.

     

    Больш кантролю – больш камунікацыі?

    Адрозненне 115.бел ад сацыяльных сетак — кантроль. “115.бел гэта цалкам падкантрольны канал камунікацыі, у той час як сацыяльныя сеткі якія знаходзяцца па-за межамі кантролю дзяржавы. Камунікацыя ў сацыяльных сетках — гэта камунікацыя на незалежнай пляцоўцы. Мне падаецца, дзяржорганам прасцей камунікаваць на пляцоўцы, якую яны кантралююць,” — кажа Паўлюк Быкоўскі.

    Прымаючы пад увагу тое, што сацыяльныя медыя гэта не сайт, не дзяржаўная газета, а фармат, які дыктуе адкрытасць, тыя, хто туды прыходзіць вымушаныя рабіць крок у публічнасць – мець “сяброў”, адкрыты профіль, размясціць інфармацыю пра сябе. Гэта трэба каб здабыць давер . Бо проста профіль у сацыяльнай сетцы – не панацэя. “Важна як гэты канал (старонка ў сацыяльнай сетцы — М.С.) выкарыстоўваецца і напаўняецца. Калі там не працуе зваротная сувязь, адключана функцыя каментароў, а змяшчаюцца толькі прэс-рэлізы, гэта не будзе адрознівацца ад распаўсюду інфрмацыі праз сайт. Фармальна канал камунікацыі ёсць, але ці жывы ён?” – кажа Паўлюк Быкоўскі.

    • Сп. Быкоўскі, дык, у рэшце рэшт, ці ёсць у нас дзяржаўны служачыя, якія вядуць акаўнт у сацыяльных сетках і карыстаюцца поспехам?
    • Такія асобы ёсць, але я не хацеў бы назваць іх прозвішчы… Гэтыя чыноўнікі пішуць больш “для сяброў”.

    Асобна трэба сказаць пра прэс-сакратароў, прадстаўнікоў судоў і Следчага камітэту. Гэта адкрытыя людзі, яны даюць магчымасць спрачацца і не пагаджацца з імі. Часам, яны самі дзеляцца спасылкамі на матэрыялы журналістаў. Яны не хварэюць на “барыкаднае мысленне”. І гэта вельмі добра.

    Ёсць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія маюць акаўнты ў сацыяльных сетках. Толькі там не пазначана, што чалавек працуе дэпутатам. Але калі ты ведаеш яго, то можна здагадацца. Такіх асобаў можна пералічыць па пальцах.

    • Калі б Сяргей Румас ці Міхаіл Мясніковіч пачалі б весці б Face­book, ці карыстаўся б ён поспехам?
    • Калі чыноўнік высокага ўзроўня прыходзіць у сацыяльную сетку, у яго абавязкова з’явіцца шмат сяброў і падпісчыкаў. З другога боку ён мусіць выпрацаваць асабістую палітыку паводзінаў адносна каментароў меркаванняў на старонцы. Заўсёды будуць людзі якія будуць правакаваць, смяяцца.

    Чыноўнікі ў Беларусі не з’яўляюцца публічнымі асобамі, яны не прывыклі ад таго, што ў сацыяльных сетках як лазні — усе роўныя. Такія ўмовы для многіх з’яўляюцца некамфортнымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці