• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Спартыўнай панарамы» новы галоўны рэдактар — былы сілавік

    Калектыву газеты "Спартыўная панарама" — друкаванага органа Мінспорту — прадстаўлены новы галоўны рэдактар. Ім стаў Уладзімір Пехцераў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла крыніца з Міністэрства спорту і турызму.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1931260_821337961311611_1146882959266066950_n-1mvmi.jpg

    Уладзіміру Пехцераву 46 гадоў. Ён скончыў Сувораўскае вучылішча ў Мінску і журфак Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Да прызначэння галоўным рэдактарам «СП» працаваў у прэс-службах Дзяржаўнага мытнага камітэта і Белдзяржхарчпрама, а таксама ў Міністэрстве інфармацыі. Захапляецца фатаграфіяй і актыўна стасуецца з сябрамі на сваіх старонках у сацсетках.

    pehterevfb.png

    «Спартыўная панарама» — найстарэйшае спартыўнае выданне краіны. Да 1995 года выдавалася пад назвай «Фізкультурнік Беларусі». Больш за дзесяць гадоў галоўным рэдактарам выдання быў Віктар Рабінін. Аднак год таму ён пакінуў сваю пасаду (абавязкі галоўрэда прыняў Віктар Ізотаў). Незадоўга да гэтага журналісты сайта «Трыбуна» выкрылі плагіят Рабініна. Зрэшты, афіцыйна яго сыход з газеты і расследаванне «Трыбуны» не звязваліся.

    Экс-рэдактар ​​без працы не застаўся. Калі верыць сайту Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры БДУФК, Віктар Рабінін працуе там метадыстам у аддзеле навукі і інфармацыйнага забеспячэння.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці