• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным

    Барацьба з несправядлівасцю і злом — забег на доўгую дыстанцыю. Гэта не навіна. А навіна ў тым, што ў суботу, 29 ліпеня, незалежныя беларускія медыя аб’яднаюцца, каб правесці анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Сабраныя грошы будуць накіраваны палітвязням і іх родным. У мерапрыемствы будуць удзельнічаць больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыцца да акцыі.

    З адпаведнай ініцыятывай выступіла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.

    Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10‑й ранку да 10‑й вечара па мінскім часе 29 ліпеня.

    Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

    Гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра сваю бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.

    У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічаюць больш за 20 незалежных медыя, сярод якіх — «Белсат TV», «Еўрарадыё», «Зеркало», «Звычайны ранак», «Радыё Свабода», «Радыё Ўнэт», «Страна для жизни», а таксама «Беларускі расследавальніцкі цэнтр», «Брестская газета», «Маланка Медиа», «Медыязона», «Наша Ніва», «Радыё Рацыя», «Салідарнасць», «BPN/Pozirk», «Hrodna.life», «Kyky.org», «Nex­ta», «Reform.by», «Tribuna.com» і іншыя. 

    Адзначым, што ў марафоне таксама прыме ўдзел БАЖ. А карыстаючыся нагодай, заўважым, што ў траўні ў Вільні стартаваў Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі.

    Да акцыі ўжо далучыліся ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі ды іншых краінах.

    Чытайце яшчэ:

    Андрэй Бастунец: Незалежныя медыі ачомаліся, але, калі сітуацыя не зменіцца, трэба думаць, як жыць далей

    «Я не веру, што пасля смерці Лукашэнкі прыйдзе іншы дыктатар». Размова з беларускамоўным дэпутатам літоўскага Сейма

    «Неяк апошнім часам, выбіраючы кнігі, думаеш: а што яна табе дасць?» Андрэй Скурко аб прачытаным і адрэфлексаваным

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці