У суботу журналістку «Новага Часу» будуць судзіць за тое, што прысутнічала на акцыі
Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк будуць судзіць у суботу, 22 снежня, за акцыю, якую яна асвятляла.
Сёння журналістка атрымала позву, у якой яе выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Мінска (Кірава, 21) у бліжэйшую суботу, 22 снежня, а 10.00.
Нагадаем, раней Дзіяна Серадзюк атрымала па пошце пратакол з Цэнтральнага РАУС, з якога даведалася, што яна нібыта ўдзельнічала ў пікетаванні без дазволу Мінгарвыканкама.
У судзе пачаўся разгляд пазову бізнесмена Зайдэса да газеты «Новы Час»
Пад пікетаваннем маецца на ўвазе акцыя салідарнасці з украінскімі маракамі, захопленымі ў палон Расіяй, падчас якой 26 лістапада актывісты прынеслі да Расійскай амбасады ў Мінску папяровыя караблікі. Аднак журналістка ніяк не магла быць удзельніцай акцыі, паколькі асвятляла яе, у выніку чаго на сайце НЧ з’явіўся матэрыял пра падзею.
Нагадаем, гэта не адзіны судовы працэс у дачыненні да «Новага Часу». 27 снежня адбудзецца другое пасяджэнне па іску бізнесмена Леаніда Зайдэса аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Зайдэс патрабуе спагнаць з газеты і журналіста Дзяніса Івашына 8 000 рублёў.
Таксама на журналіста Мікалая Дзядка завялі адміністратыўную справу за допіс у Facebook.