• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У сувязі з візітам Лукашэнкі ў Гомель дом незалежнай журналісткі міліцыя ўзяла ў аблогу

    У Гомелі міліцыя заблакавала ва ўласным доме журналістку-фрылансера, сябра ГА "БАЖ" Ларысу Шчыракову.

    Ларыса Шчыракова мела намер ехаць на суд грамадскага актывіста Аляксея Раманава, а пасля — на адкрыццё з удзелам Аляксандра Лукашэнкі гарадской цэнтральнай паліклінікі.

    — Маю прыватную машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, праверылі дакументы і загадалі ехаць у міліцыю, каб нібыта апытаць па нейкай справе. Я сказала, што позвы не атрымлівала, у мяне на сёння свае справы. Міліцыянты настойвалі: едзем у міліцыю альбо вяртайся дамоў. Я і вярнулася. Сарвалі ўсё мае планы, — паведаміла карэспандэнту служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Ларыса Шчыракова.

    Міліцэйскія машыны дзяжурылі каля дома журналісткі да таго часу, пакуль не скончылася цырымонія сустрэчы Лукашэнкі каля новаадкрытай паліклінікі, якую будавалі ў Гомелі з 2009 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці