• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Тбілісі ідзе паляванне на журналістаў: ужо пацярпелі больш за 20 чалавек

    Арганізацыя па абароне правоў СМІ «Медыя-амбудсмен» заклікала распачаць крымінальныя справы і следства па фактах жорсткага збіцця журналістаў.

    Больш за два дзясяткі журналістаў пацярпелі ад паліцэйскіх падчас пратэстнай акцыі ў ноч з 28 на 29 лістапада.

    Зачыстка пратэстнага Тбілісі 2 снежня. Фота: Pub­li­ka

    «28—29 лістапада спецназаўцы ў масках і паліцэйскія на праспекце Руставелі мэтанакіравана ўчынілі расправу над больш чым 20 журналістамі і аператарамі. Дзяржаўныя прадстаўнікі разганялі ўдзельнікаў акцыі. З прадстаўнікамі СМІ таксама жорстка распраўляліся ў працэсе фіксацыі ўказанных злачынстваў»,цытуе заяву грузінскай няўрадавай арганізацыі «Медыя-амбудсмен» выданне «Грузія анлайн».

    Стыхійны мітынг узнік у Тбілісі пасля заявы прэм’ер-міністра Іраклія Кабахідзэ пра тое, што інтэграцыя з Еўразвязам прыпыняецца да 2028 года.

    МУС Грузіі прымяніла спецсродкі супраць удзельнікаў пратэстаў, уключаючы вадамёты і пярцовы спрэй.

    Журналіст «Эха Кавказа» і грузінскай службы «Радио Свобода» Давід Цагарэлі ў прамым эфіры атрымаў удар у жывот ад спецназаўца.

    Як паведамляе @NGnewsgeorgia, журналісту і тэлевядоўцу тэлеканала For­mu­la Гурама Рогава разбілі галаву пры разгоне мітынга. For­mu­la паказала кадры, як спецназавец паваліў на зямлю і нагамі збіў журналіста.

    Спецслужбы мэтанакіравана збівалі журналістаў, якія выконвалі свой прафесійны абавязак.

    Чацвёртая ноч пратэстаў завяршылася новымі затрыманнямі. Раніцай 2 снежня грузінскія спецслужбы пачалі «паляванне» на журналістаў. У метро затрыманы журналіст медыя-платформы «Маўцкебелі» Георгій Чагелішвілі, паліцэйскі напаў на журналіста выдання «Апрылі» Георгія Басхаджаўры, які здымаў затрыманне пратэстоўцаў.

    28 лістапада прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Кахабідзэ заявіў, што еўраінтэграцыя краіны прыпыняецца да 2028 года. Прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі пасля сустрэчы з лідарамі апазіцыі заклікала аб’яднаць намаганні і каардынаваць свае дзеянні.

    МУС Грузіі заявіла, што за 4 дні пратэстаў былі затрыманыя 224 чалавекі. Супраць трох затрыманых узбуджаныя крымінальныя справы за напад на паліцэйскіх і пашкоджанне прадметаў шляхам падпалу (прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў турмы).

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці