• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску распачалі справу за абразу прадстаўнікоў улады “Вконтакте”

    Паводле паведамлення УУС Віцебскага аблвыканкама, 35-гадовы жыхар горада абразіў старшыняў гарвыканкама і аблвыканкама. 

    У каментарах да паведамлення пра будаўніцтва новага басейна і лядовага палаца ў адным з віцебскіх паблікаў пад псеўданімам “Оля  Іванова” мужчына напісаў: “Давайте макрушника наймём и завалим этих …”. А таксама ўжыў некалькі слоў, якія прадстаўнікі ўладаў палічылі абразлівымі і звярнуліся ў міліцыю.

    Заява ад супрацоўніка гарвыканкама паступіла ў міліцыю ў красавіку гэтага года. У траўні на аўтара каментара завялі крымінальную справу паводле артыкула 369 (“Абраза прадстаўніка ўладаў у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штраф ці арышт на тэрмін да 6‑ці месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці