• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У выніку расейскага ракетнага ўдару па Кіеве загінула журналістка ўкраінскай службы Радыё Свабода

    Мэр Кіева Віталь Клічко раніцай 29 красавіка паведаміў, што ў выніку трапляньня расейскай ракеты ў шматпавярховік у Шаўчэнкаўскім раёне Кіева загінуў адзін чалавек. Пасьля стала вядома імя — гэта журналістка ўкраінскай службы Радыё Свабода Вера Гірыч.


    Пра гэта ў сацсетках паведамілі яе калегі і пацьвердзілі ў рэдакцыі. Вера Гірыч працавала прадусарам украінскай службы Радыё Свабода ў Кіеве.

    «Веры больш няма. Дакладная расейская ракета патрапіла ў яе дом, Вера праляжала там усю ноч, а знайшлі яе толькі з раніцы», — напісаў супрацоўнік Радыё Свабода Аляксандар Дземчанка.

    «Рэдакцыя Радыё Свабода выказвае спачуваньні сям’і Веры Гірыч і запомніць яе як сьветлага і добрага чалавека, сапраўднага прафэсіянала», — гаворыцца ў паведамленьні рэдакцыі.

    Вера Гірыч пачала працаваць у кіеўскім бюро Радыё Свабода 1 лютага 2018 году. Да гэтага яна працавала на вядучых украінскіх тэлеканалах.

    Таксама вядома, што ў выніку ракетнага ўдару пацярпелі сама меней 10 чалавек, чацьвёра зь іх шпіталізаваныя.

    Увечары 28 красавіка расейцы атакавалі сталіцу Ўкраіны ў дзень візыту генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша.

    Як удакладніў Уладзімір Зяленскі, па Кіеве было выпушчана 5 ракет. Адзін з удараў часткова зруйнаваў жылы 25-павярховы дом: пашкоджаньні атрымалі 1 і 2 паверхі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці