У Японіі 31-гадовая тэлевядучая памерла з‑за звышурочнай працы
6 кастрычніка 2017
У Японіі 31-гадовая тэлевядучая Міва Сада памерла з-за звышурочнай працы. Карпарацыя, у якой яна працавала, прызнала гэта толькі праз чатыры гады пасля яе смерці.
Як піша The Guardian, прычынай смерці лекары назвалі сардэчную недастатковасць. Тэлевядучая ў перыяд мясцовых выбараў за месяц адпачывала толькі 2 дні, яна адпрацавала 159 гадзін звыш нормы. Атрымліваецца, што працоўны дзень жанчыны працягваўся 12 гадзін.
Міва Сада памерла ў сваім ложку праз тры дні пасля аб’яўлення вынікаў выбараў у асамблею сталіцы Японіі. У яе руках быў тэлефон. Карпарацыя, у якой працавала жанчына, заявіла, што раней не агучвала гэтую інфармацыю з павагі да пачуццяў сваякоў памерлай тэлевядучай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Полиция задержала двух мужчин, подозреваемых в том, что они бросили учебную гранату на вечеринке журналистов в Риге
26.12.2023
У Латвіі прапануюць забараніць TikTok з‑за распаўсюду расійскай прапаганды
17.07.2024
Расія пераследуе італьянскіх журналістаў, якія паказалі захопленую УСУ Суджу
19.08.2024
«Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на Х
19.11.2024