• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У журналіста хочуць адабраць дарагую тэхніку. Працяг суда ў сераду а 10:00

    Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менску склаў пратакол на журналіста «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КаАП). Цяпер яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў. Праваахоўнікі хочуць зрабіць Баразенку адказным па справе аб нібыта парушэння аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Сам аператар лічыць, што «справу завялі, каб канфіскаваць тэхніку, на якой ён працуе».

    Наступнае судовае паседжанне адбудзецца 9 жніўня а 10-й раніцы.

    Суддзя Дзмітрый Цыкал забараніў весці відэаздымку падчас працэсу. Весці аўдыёзапіс законам дазваляецца без санкцыі суддзі.

    У якасці сведкі з боку абароны на працэсе выступіць журналістка Ірына Козлік.

    Па просьбе адваката  Ларысы Атаманчук да матэрыялаў справы далучаны пратакол асабістага вобшуку Баразенкі, складзены 25 сакавіка.. Там пералічанае абсталяванне, на якім працаваў аператар. 

    Таксама адвакат заявіла хадайніцтва далучыць заключэнне спецыяліста, з якога вынікае, што 2 жніўня Баразенку дапыталі на паліграфе. Ён адказаў, што 25 сакавіка лагатып тэлеканала «Белсат» на абсталяванні адсутнічаў. Суддзя не задаволіў хадайніцтва.

    Аляксандр Баразенка падкрэсліў, што на налепках з лагатыпам «Белсат» на тэхніцы не будзе яго адбіткаў пальцаў.

    Суддзя пастанавіў выклікаць на наступнае паседжанне суда панятых, якія прысутнічалі, калі ў ізялятары на Акрэсціна ў Аляксандра Баразенкі міліцыянты забіралі тэхніку.

    Наступнае судовае паседжанне адбудзецца 9 жніўня а 10‑й раніцы.

    Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менску склаў пратакол на журналіста «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КаАП). Цяпер яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў. Праваахоўнікі хочуць зрабіць Баразенку адказным па справе аб нібыта парушэння аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Сам аператар лічыць, што «справу завялі, каб канфіскаваць тэхніку, на якой ён працуе».

    «Ніякага складу правапарушэння ў маіх дзеяннях няма, — кажа Баразенка. — Яны проста хочуць пазбавіць мяне магчымасці працаваць на сваёй тэхніцы».

    У сакавіку 2017-га дзеля дачы тлумачэнняў у якасці сведкі па гэтай справе міліцыя забрала з менскага офісу «Белсату» іншага аператара – Аляксандра Любенчука. У яго адабралі ўсю асабістую тэхніку, а з офісу каналу вынеслі ўсе камп’ютары. Аляксандра Баразенку дапыталі па гэтай справе на Акрэсціна, дзе ён знаходзіўся на той момант.

    «Міліцыя хоча павесіць усіх сабакаў на аднаго чалавека — нашага аператара», — кажа прадзюсар каналу Аляксей Мінчонак.

    Справа вакол таварнага знаку «Белсат» цягнецца амаль пяць гадоў. Паводле ўладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс»  тэлеканал парушае інтарэсы ягонага бізнесу. Прадпрымальнік звярнуўся ў Вярхоўны суд, але ён не задаволіў ягоныя патрабаванні. Тады ўласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» намагаўся забараніць тэлеканалу выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Bel­sat TV»). Але Вярхоўны Суд палічыў патрабаванні неабгрунтаванымі.

    Паўторны разгляд справы ініцыяваў прэзідыум Вярхоўнага суду, а справу разглядаў іншы склад суддзяў. 4 верасня 2014 году суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі ды на інтэрнэт-старонцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці