• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Зяленскага з’явілася маладая прэс-сакратарка ФОТЫ

    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Юлію Мендэль сваім прэс-сакратаром. Журналістка працавала на некалькіх украінскіх тэлеканалах, супрацоўнічала з вядомымі амерыканскімі выданнямі.

    Юлія Мендэль нарадзілася 3 верасня 1986 года ў Херсонскай вобласці. Вучылася ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. Ёсць ступень кандыдата філалагічных навук.

    Стажыравалася за мяжой у рамках праграмы Салідарнасці імя Леха Валенсы, скончыла Варшаўскую еўраатлантычную акадэмію (WEASA).

    Працавала журналісткай на тэлеканалах ICTV, Espreso.TV, 112 Україна і Інтер. Працавала з такімі амерыканскімі выданнямі, як Wall Street Jour­nal, New York Times, а таксама з тэлеканалам CNN.

    У 2016 годзе праходзіла трэнінг у Ельскім універсітэце, што, па яе словах, стала пераломным момантам у яе журналісткай кар’еры.

    Мендэль таксама супрацоўнічала з шэрагам такіх замежных выданняў і тэлеканалаў, як Politi­co Europe, VICE News, CNBC, New East­ern Europe, World Affairs Jour­nal, Spiegel Online.

    Зараз супрацоўнічае з New York Times. Таксама Мендэль каардынатар па сувязях з медыя прадстаўніцтва Сусветнага банка ва Украіне.

    Рэзюме для ўдзелу ў конкурсе на пасаду прэс-сакратара Уладзіміра Зяленскага Юлія Мендэль адправіла на наступны дзень пасля яго абвяшчэння — 1 мая. У конкурсе бралі ўдзел каля чатырох тысяч чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці