Уганараванне лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля — 29 траўня, офіс БАЖ
У Дзень народзінаў Аляксея Караля, 29 траўня, у трэці раз прагучаць імёны маладых журналістаў — лаўрэатаў конкурсу яго імя былога галоўнага рэдактара «Новага Часу».
У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў (Мінск, ул. Кальварыйская, 16–265) а 18‑й гадзіне назавуць пераможцаў у намінацыях за найлепшы грамадска-палітычны, сацыяльна-эканамічны і культурна гістарычны матэрыял. Таксама будзе вызначаны найлепшы матэрыял па выніках чытацкага галасавання. Акрамя таго, дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў другі раз будзе названы пераможца у намінацыі — найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял.
Лаўрэатаў конкурсу акрамя падарункаў чакае прапанова далейшай самарэалізацыі ў дружнай камандзе «Новага Часу».
З артыкуламі, якія рэдакцыя адабрала для удзелу ў конкурсе можна пазнаёміцца на адмысловай старонцы «Новага Часу». Таксама вы можаце яшчэ прагаласаваць за артыкулы, якія вам больш спадабаюцца.