• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскіх журналістаў уганаравалі Пулітцэраўскай прэміяй — адной з самых прэстыжных у галіне СМІ

    Журы Пулітцэраўскай прэміі адзначыла ўкраінскіх журналістаў, якія асьвятляюць расейскае ўварваньне. 12 журналістаў загінулі, выконваючы прафэсійны абавязак, яшчэ 13 — у баях пасьля мабілізацыі ў войска.

    Як паведамляе «Голас Амэрыкі», найбольш прэмій сярод СМІ атрымала газэта New York Times (тры, у тым ліку ў намінацыях «За раскрыцьцё нацыянальнай тэмы» і «За раскрыцьцё міжнароднай тэмы»).

    • Найбольш прэстыжнай намінацыяй традыцыйна лічыцца «За службу грамадзтва» (яе ўладальнік атрымлівае залаты мэдаль), якую сёлета атрымала газэта Wash­ing­ton Post за высьвятленьне атакі на Капітолій прыхільнікамі прэзыдэнта Дональда Трампа 6 студзеня 2021 году.

    • Прыз у намінацыі «За навінны фотаздымак» заваявалі фотарэпартэры агенцтва Get­ty Images за падзеі 6 студзеня, і Маркус Ям з газэты Los Ange­les Times за асьвятленьне вываду амэрыканскіх войск з Аўганістану.

    • Прэмію «За мастацкі фотаздымак» атрымалі фатографы агенцтва Reuters за асьвятленьне эпідэміі COVID-19 у Індыі. Адзін з ляўрэатаў — Даніш Сіддыкі — у ліпені загнуў у Аўганістане ў часе выкананьня рэдакцыйнага заданьня.

    • У намінацыі «За адметную падачу сэнсацыйнага матэрыялу» узнагароджаны журналісты газэты Mia­mi Her­ald, якія асьвятлялі падзеньне высотнага будынку Cham­plain Tow­ers, а прэмію за лепшае расьсьледаваньне атрымалі журналісты газэты Tam­pa Bay Times за публікацыю сэрыі матэрыялаў аб таксычных адыходах на адным з прамысловых прадпрыемстваў Флорыды.

    Пулітцэраўская прэмія прысуджаецца Калюмбійскім унівэрсытэтам з 1917 году ў 22 намінацыях. Яна лічыцца адной з самых прэстыжных сусьветных узнагарод у галіне журналістыкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці