• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады Расіі хочуць ліквідаваць найстарэйшую праваабарончую арганізацыю «Мемарыял»

    Судовае паседжанне аб ліквідацыі «Мемарыяла» мусіць адбыцца 29 лістапада.

    Пасяджэнне адкладзена на 29 лістапада, паколькі бок адказчыка не прадаставіў неабходныя дакументы. У Крамлі заявілі, што справа аб ліквідацыі «Мемарыяла» «не стаіць высока на парадку дня», паколькі ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ёсць больш актуальныя пытанні, піша dw.com.

    Таварыства «Мемарыял» было заснавана ў 1989 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Андрэем Сахаравым і іншымі праваабаронцамі. З таго часу «Мемарыял» займаецца аналізам палітычных рэпрэсій у СССР і абаронай правоў чалавека ў сучаснасці.

    11 лістапада Генпракуратура РФ звярнулася ў Вярхоўны суд з патрабаваннем ліквідаваць «Міжнародны Мемарыял» за «сістэматычныя парушэнні» закона аб «замежных агентах», а менавіта — за адмову ад маркіроўкі «замежны агент». Адначасова пракуратура Масквы звярнулася ў Масгарсуд з іскам аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Мемарыял». У матэрыялах цэнтра «прысутнічаюць лінгвістычныя і псіхалагічныя прыкметы апраўдання дзейнасці” тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, гаворыцца ў матывіровачнай частцы пазова. Размова ідзе пра спіс палітвязняў, які вядуць праваабаронцы.  Акрамя таго, цэнтр ігнаруе патрабаванні аб маркіроўцы «замежны агент», заявілі ў наглядным ведамстве

    Атака расійскіх уладаў на «Мемарыял» выклікала рэзкую рэакцыю праваабаронцаў, палітыкаў, журналістаў і гісторыкаў у Расіі і іншых краінах.

    У Беларусі «Мемарыял» раней прадстаўляг гісторык Уладзімір Раманоўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці