• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Уладзімір Лапцэвіч звярнуўся са скаргай да кіраўніка СК па Магілёўскай вобласці

    Магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч патрабуе, каб супрацоўнікі Следчага камітэта нарэшце распачалі крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва, якія перашкодзілі журналісту выконваць прафесійныя абавязкі.

    Фота «Радыё Свабода»

    16 лютага Уладзімір Лапцэвіч накіраваў скаргу начальніку УСК па Магілёўскай вобласці Андрэю Лісу на дзеянні падначаленых: старшага следчага ўпраўлення следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Ігара Рыбакова і начальніка ўпраўлення працэсуальнага кантролю УСК па Магілёўскай вобласці.

    Падставай для скаргі паслужыла тое, што 7 лютага следчы Рыбакоў пасля правядзення чарговай дадатковай — дванаццатай па ліку праверкі — ізноў адмовіўся распачаць крымінальную справу па заяве Лапцэвіча ў дачыненні міліцыянта і чыноўніка.

    Лапцэвіч тлумачыць у сваім лісце, што кожны раз пасля таго, як следчыя адмаўляліся распачынаць крымінальную справу, ён абскарджваў адмовы ў суд. І цягам апошніх месяцаў пасля звяроту ў суд, журналісту прыходзіць паведамленне, што пастанова, якую ён абскарджвае, ужо адмененая.

    “У прыватнасці, вынесеная 20 снежня 2018 года ст. следчым Рыбаковым І. А. пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы была адмененая 15 студзеня 2019 года начальнікам УПК УСК, вынесеная 25 студзеня 2019 года ст. следчым  Рыбаковым І.А. пастанова ад адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы была адмененая 28 студзеня 2019 года начальнікам УПК УСК. Вынесеную 7 лютага 2019 года ст. следчым Рыбаковым І. А. пастанову ад адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы я зноў вымушаны абскардзіць у судзе, паколькі яна, як і 11 папярэдніх, не грунтуецца на аб’ектыўным, поўным і ўсебаковым вывучэнні матэрыялаў праверак. Аднак не здзіўлюся, калі да суда дадзеная пастанова зноў будзе адмененая”, — паведамляе абласному кіраўніку СК журналіст.

    “Маючы на ​​руках матэрыялы дзясятка праверак па маёй заяве, Вашы следчыя, у прыватнасці, Рыбакоў І. А., маглі б з дакладнасцю да хвіліны аднавіць сітуацыю здзяйснення Кісцянёвым і Калеснікавым злачынстваў. Паколькі гэтага не адбываецца, крымінальная справа не ўзбуджаецца, а пастановы аб адмове ў яе ўзбуджэнні адмяняюцца з мэтай недапушчэння разгляду маіх скаргаў у судзе, то я расцэньваю такія дзеянні Вашых падначаленых, а менавіта ст. следчага Рыбакова І.А. і начальніка УПК УСК па Магілёўскай вобласці, як клаўнаду і здзек над здаровым сэнсам”, — напісаў у сваёй скарзе Уладзімір Лапцэвіч.

    Магілёўскі журналіст просіць начальніка УСК па Магілёўскай вобласці Андрэя Ліса запатрабаваць ад следчага Рыбакова і начальніка ўпраўлення працэсуальнага кантролю УСК па Магілёўскай вобласці спыніць дзеянні, якія, на яго думку, ганьбяць званне супрацоўніка Следчага камітэта, а таксама перадаць матэрыялы праверак следчаму, здольнаму распачаць крымінальную справу па яго заяве.

    Нагадаем, пачынаючы з 2017 года па заяве карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва, якія 29 красавіка 2017 г. перашкодзілі журналісту выконваць прафесійныя абавязкі, а менавіта прысутнічаць на сходзе чальцоў гаражнага кааператыву “Спутник-2008”.

    Журналіст патрабуе прыцягнуць Калеснікава і Кісцянёва да адказнасці на падставе арт. 198 і арт. 426 Крымінальнага кодэкса.

    Следчыя Магілёўскага МРСК неаднаразова прымалі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, якія пасля скаргаў Лапцэвіча адмяняліся або судом, або пракуратурай ці кіраўніцтвам Магілёўскага МРСК. Няякасная дадатковая праверка неаднаразова станавілася прычынай прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці супрацоўнікаў Следчага камітэта.

    Нягледзячы на тое, што пасля звароту ГА “БАЖ” ход праверкі па заяве Уладзіміра Лапцэвіча пастаўлены на кантроль у галоўным упраўленні працэсуальнага кантролю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, магілёўскія следчыя, якіх нібыта ўжо не аднаразова каралі, па-ранейшаму пішуць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, нават не змяняючы іх тэкст.

    Па словах Лапцэвіча, 18 лютага ён накіруе ў суд Ленінскага раёна Магілёва чарговую скаргу на прынятую следчым Ігарым Рыбаковым 7 лютага пастанову аб адмове распачаць крымінальную справу супраць чыноўніка і супрацоўніка міліцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці