• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Уладзіміра Хільмановіча ўнеслі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС

    Адпаведнае рашэнне прынята сёння, 13 верасня, і сёння ж імя і прозвішча гродзенскага журналіста з’явілася на сайце ведамства ў абноўленым  спісе асобаў, «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Уладзімір Хільмановіч. Фота: hpravy.org

    У пераліку МУС пазначана, што Уладзімір Хільмановіч «адбывае пакаранне», хаця насамрэч журналіст на волі ў знаходзіцца за межамі Беларусі, якую ён пакінуў у 2021 годзе. Таму распачатую супраць журналіста  крымінальную справу Гродзенскі абласны суд разглядаў у парадку спецвытворчасці – без прысутнасці падсуднага. Працэс распачаўся сёлета 29 чэрвеня, прысуд прагучаў 19 жніўня.

    Журналіста прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ: у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Суддзя Гродзенскага абласнога суда Ігар Собалеў пастанавіў пакараць Уладзіміра Хільмановіча пазбаўленнем волі на 5 гадоў з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).

    Паводле судовага выраку, здымаецца арышт з зямельнага ўчастка ў Парэцкім сельсавеце Гродзенскага раёна і з кватэры, якая належыць жонцы Хільмановіча. Але іншую арыштаваную маёмасць, у тым ліку кватэру журналіста ў Гродне і побытавую тэхніку, вырашана прадаць дзеля кампенсацыі грашовых спагнанняў, накладзеных судом. На тыя ж мэты пойдуць і грашовыя сродкі ў суме 100,12 EUR, забраныя следчымі падчас ператрусу.

    У судовай пастанове па справе гродзенскага журналіста, апублікаванай на сайце Вярхоўнага суда, нічога не гаворыцца пра сутнасць абвінавачання. Але сярод рэчавых доказаў згаданыя «скрыншоты аўтарскага блога з артыкуламі Хільмановіча», якія суд пастанавіў «захоўваць з матэрыяламі крымінальнай справы». Таму Уладзімір перакананы, што пакаралі яго за журналісцкую дзейнасць, хаця дакладна не ведае, супрацоўніцтва з якім медыярэсурсам яму паставілі ў віну.

    Пра тое, што супраць яго заведзеная крымінальная справа, Уладзімір Хільмановіч даведаўся напрыканцы лістапада 2023 года. Тады сілавікі апісалі маёмасць па месцы яго рэгістрацыі ў Гродне. Яшчэ праз тыдзень быў праведзены ператрус у кватэры жонкі Уладзіміра, дзе ён жыў з 2014 па 2021 год. Адтуль забралі працэсар камп’ютара, старое пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, газеты. Таксама апісалі побытавую тэхніку.

    Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да гродзенскага журналіста Следчы камітэт паведаміў сёлета 13 сакавіка. Аднак тады ў афіцыйным паведамленні згадваліся толькі часткі 1 і 2 артыкула 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). З таго часу следства знайшло падставы для абвінавачання яшчэ і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці