• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Узбекскім тэлеканалам забаранілі згадваць у эфіры імя былога прэзыдэнта Карымава

    Рэдактараў усіх тэлеканалаў у складзе Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Узбэкістану ў жніўні 2018 году папярэдзілі, каб імя нябожчыка прэзыдэнта Іслама Карымава з гэтага часу наогул не павінна згадвацца ў эфіры, дакладвае ўзбэцкая служба "Радыё Свабода".

    Адзін зь вядучых расказаў, што загад ня ўзгадваць імя Карымава ва ўсіх перадачах паступіў ад дзяржаўнага дарадніка прэзыдэнта Хайрыдына Султанава:

    «Кіраўніцтва сказала нам:» Калі імя Карымава прагучыць у эфіры, вы застаняцеся без галавы. Гэта загад дзярждарадніка Султанава«, — перадаў ён словы кіраўніка яго падразьдзяленьня.

    Галоўны рэдактар іншага ўзбэцкага тэлеканалу пацьвердзіў гэтае ўказаньне:

    «Ня згадваць у эфіры імя Іслама Карымава — гэта была не рэкамэндацыя, а патрабаваньне», — сказаў ён. Але, паводле рэдактара, «старое пакаленьне інтэлігенцыі часта ўспамінае Карымава», таму на тэлеканале «ўжылі захады» і ня будуць дапускаць да эфіру «асобаў з дадзенай катэгорыі рызыкі».

    Мужчына прызнаўся, што супрацоўнікам тэлеканалу яшчэ з пачатку году рэкамэндавалі менш згадваць імя Карымава і больш казаць пра Шаўката Мірзіёева, які стаў прэзыдэнтам пасьля сьмерці Карымава ў верасьні 2016 году.

    Партрэт Іслама Карымава на выставе ў Ташкенце
    Партрэт Іслама Карымава на выставе ў Ташкенце

    Імя і выявы першага прэзыдэнта Ўзбэкістану выганяюцца ня толькі з тэлевізіі. Нядаўна вымову за партрэт Карымава, які вісеў у залі сходаў, атрымала кіраўніцтва Інстытуту рукапісаў Акадэміі навук Узбэкістану. Пасьля гэтага «падчас сходу кіраўніцтва Акадэміі навук загадала зьнішчыць усе партрэты Карымава і лёзунгі зь яго цытатамі», — распавядае адзін з навукоўцаў.

    17 чэрвеня 2018 г. адзін з студэнтаў Бухарскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту таксама паведаміў Радыё Свабода, што з тэрыторыі ВНУ на грузавой машыне вывезьлі ўсе кнігі Карымава і адправілі іх у макулятуру.

    20 жніўня ўлады таксама правялі рэйды сярод гандляроў сувэнірамі ў «карымаўскіх» мясьцінах у Кашкадар’інскай вобласьці і Самаркандзе. На гандляроў, якія прадавалі магніты і календары з выявай экс-прэзыідэнта, наклалі штрафы, а тавар канфіскавалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці