• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Узнагароджанне пераможцаў — самая прыемная частка конкурсу віцебскіх БАЖаўцаў

    Арганізатары літаратурнага конкурсу твораў пра каханне з нецярплівасцю чакалі сапраўдную вясну, каб уганараваць пераможцаў у самай рамантычнай абстаноўцы. Аднак халоднае надвор’е перакрэсліла ўсе планы віцебскіх БАЖаўцаў, і ўрачыстасці давялося ладзіць у іншым фармаце.

    Утульныя інтэр’еры фотастудыі “Колер” аказаліся  вельмі  дарэчы: рамантычная абстаноўка  вельмі пасавала да самой ідэі конкурсу.  А ўладальніцу  першай прэміі Алену Іванееву чакаў яшчэ й дадатковы сюрпрыз: “сеанс прыгажосці” ад журналісткі Алены  Шабуні, якая ўмее не толькі пісаць добрыя тэксты, але й валодае майстэрствам макіяжу, заснаваным на адмысловым навучанні і ўласным досведзе. Так што цукеркі ў сімвалічных каробачках-“сардэчках” для пераможцы конкурсу  былі  далёка не галоўным  прызам за творчасць. І ўвогуле самае  цікавае адбывалася перад  аб’ектывамі фотаапаратаў,  калі  з Аленай  Іванеевай і яе спадарожнікам жыцця Сяргеем працавалі фатограф Ігар Мацьвееў і сама гаспадыня, Вольга Цімашэнка.

    Спадарыня Вольга, дарэчы, даўно супрацоўнічае з віцебскімі БАЖаўцамі, дапамагаючы ім у афармленні розных імпрэзаў. За гэты час журналістыка захапіла і яе асабіста: Вольга Цімашэнка  з задавальненнем выконвае абавязкі прэс-сакратара Віцебскай Асацыяцыі  наймальнікаў і прадпрымальнікаў, наведвае адукацыйныя імпрэзы ГА “БАЖ”.

    Як высветлілася,  прыхільнасць да журналістыкі мае і пераможца конкурсу:  Алена Іванеева скончыла  курс  “Журналістыка” ў Народным сацыяльным універсітэце – віцебскай  установе нефармальнай адукацыі для дарослых па спецыяльнасці . Артыкулы Алены неаднаразова друкавала гарадская газета “Віцьбічы”, а цяпер яна гатовая да сталага супрацоўніцтва з сайтам http://vitebskby.com – інтэрнэт-рэсурсам, на базе якога праходзіў конкурс.  З героем свайго апавядання  Сяргеем  Алена  не проста прыйшла на фотасесію — яны ўжо дзевяты год ідуць поруч па жыцці, разам клапоцяцца пра сваіх дзяцей і ўнукаў, шмат падарожнічаюць, любяць прыгоды і розныя спаборніцтвы. А распачалося  іхнае супольнае сямейнае шчасце менавіта так, як напісала Алена, — “дзякуючы своечасова распачатаму рамонту”

    Яшчэ адна пераможца конкурсу, Станіслава Цярэнцьева,  зараз  толькі марыць пра сваё будучае сямейнае шчасце. Але ў віцебскіх мінакоў, якія назіралі за фотасесіяй Станіславы і Кірыла , бадай што не было сумневаў: гэтая маладая пара абавязкова мусіць быць шчаслівай.

    Станіславе 23 гады, яна захапляецца беларускім фальклорам, удзельнічае ў аднаўленні старажытных абрадаў, шмат падарожніча.  І таксама мае хоць і невялікі, але сапраўдны журналісцкі дасвед – некаторы час яна супрацоўнічала з сайтам выдання «Витебский курьер». Зараз Станіслава Цярнцьева памяняла працу: яна працуе ў турыстычнай агенцыі, а піша ў асноўным для сацыяльных сетак.  Так што эсэ “Каханаму”  стала для дзяўчыны працягам публіцыстычнай працы і адначасова першай літаратурнай спробай.

    Трэцяя пераможца праведзенага нага віцебскімі БАЖаўцамі конкурсу, Ганна Калугіна, жыве ў Полацку. Паколькі ўмовы былі размешчаны ў інтэрнэце, а да ўдзелу запрашалі ўсіх ахвотных, дзяўчына таксама вырашыла адгукнуцца, напісаўшы невялікі нарыс “Любовь живёт везде». Павіншаваць яе з перамогай  вырашылі і полацкія БАЖаўцы, якія таксама рыхтуюцца зладзіць для Ганны  і яе абранніка фотасесію – у родным горадзе.

    “Конкурс прызнанняў “, як паміж сабой называюць яго віцебскія БАЖаўцы,  праводзіўся ў рамках “Эстафеты добрых спраў”. Бо гэта ці не самая добрая справа ў свеце — расказаць блізкаму чалавеку пра свае самыя светлыя пачуцці, падзякаваць  за самыя шчаслівыя хвіліны, праведзеныя разам. Бо такія прызнанні робяць шчаслівымі і закаханых, і ўсіх людзей навокал – калі яны ўмеюць радавацца за іншых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці