• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне сёлета зафіксавана 30 выпадкаў прымянення фізічнай сілы да журналістаў

    У траўні зафіксавана сем інцыдэнтаў фізічнай агрэсіі ў дачыненні да журналістаў, адзін журналіст месяц знаходзіцца ў коме пасля нападу, — паведамляе сайт Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.

    Наогул ад пачатку года ва Украіне зафіксавана 30 выпадкаў прымянення фізічнай сілы да журналістаў.

    Гэта дадзеныя маніторынгу «Індэкс фізічнай бяспекі журналістаў Украіны», які арганізаваны Нацыянальным саюзам журналістаў Украіны сумесна з партнёрскімі няўрадавымі арганізацыямі.

    Самым жорсткім і самым рэзанансным нападам у траўні стала збіццё ў Чаркасах журналіста і блогера Вадзіма Камарава. Раніцай 4 траўня мінакі ўбачылі на вуліцы жорстка збітага журналіста і выклікалі «хуткую дапамогу».

    Ужо месяц Вадзім не прыходзіць у свядомасць пасля чэрапа-мазгавой траўмы, лекары кажуць, што «няма пазітыўнай дынамікі …» — траціна мозгу пашкоджана.

    Калегі Вадзіма Камарава сцвярджаюць, што напад адбыўся з‑за рэзкіх крытычных артыкулаў, якія ён рыхтаваў. Адна з самых вядомых за апошні час публікацый — пра  абставіны п’янага бунту ў Чаркаскай калоніі. Сярод іншых тэм публікацый Камарава: крадзеж бюджэтных сродкаў, незаконнае будаўніцтва, карупцыя ў Чаркаскай гарадской радзе.

    Журналіста ўжо спрабавалі застрэліць у 2016 годзе.

    Міжнародная федэрацыя журналістаў і Еўрапейская федэрацыя журналістаў далучыліся да Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны, асуджаючы напад, і заклікаюць украінскія ўлады гарантаваць бяспечныя ўмовы працы журналістаў.

    Прадстаўнік АБСЕ па справах СМІ Арлем Дэзір асудзіў спробу забойства журналіста: «Гэтая мэтавая атака выклікае асаблівую трывогу і не можа заставацца беспакаранай. Расследаванне распачатае, і я заклікаю ўлады прыкласці ўсе намаганні для поўнага расследавання злачынства, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці