Ва Украіне ўвялі квоту 75% украінскай мовы на тэлебачанні
23 мая 2017
Вярхоўная Рада Украіны канчаткова ўхваліла праект закона аб моўных квотах на тэлебачанні.
Дакумент падтрымалі 269 дэпутатаў — прадстаўнікі амаль усіх фракцый і груп парламента, акрамя «Апазіцыйнага блока».
Праект прадугледжвае, што для агульнанацыянальных і рэгіянальных тэлекампаній доля перадач і фільмаў на ўкраінскую мову павінна складаць не менш за 75%.
Для мясцовых тэлерадыёкампаній уводзіцца квота на украінскамоўны прадукт у 50%.
Долю будуць лічыць за тыдзень — пагадзінна: з 7:00 да 18:00 і з 18.00 да 22.00.
Ад ідэі лічыць квоту кожную асобную гадзіну штодня адмовіліся.
Зараз на многіх тэлеканалах Украіны дамінуе руская мова.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Латвіі да 2026 года павінны закрыць рускамоўныя грамадскія медыя. Камерцыйныя СМІ гэтая забарона пакуль не закране
29.09.2023
Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыё
20.06.2024
ГУР узламала серверы расійскіх тэлеканалаў
22.08.2024
В Азербайджане задержали 8 журналистов независимых медиа
05.12.2023