• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    СМІ: Варшава вядзе перамовы з Мінскам аб вызваленні Анджэя Пачобута

    Варшава вядзе перамовы з Мінскам аб вызваленні палітвязня Анджэя Пачобута, паведамляе польскае Radio ZET са спасылкай на неназванага высокапастаўленага чыноўніка Міністэрства замежных справаў.

    Варшава вядзе перамовы з Мінскам аб вызваленні Пачобута

    Анджэй Пачобут. Крыніца фота: Радыё Свабода

    Адзначаецца, што перамовы вядуць “чыноўнікі ніжэйшага звяна МЗС і консульскіх службаў Польшчы”.

    Паводле інфармацыі медыя, у якасці аднаго з аргументаў, які Варшава можа выкарыстаць пры кантактах з Мінскам, “з’яўляецца пытанне аб поўным закрыцці памежных пераходаў”.

    Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства паведаміў Radio ZET, што Польшча не верыць сігналам з Беларусі — заявам пра гатоўнасць абмяркоўваць міграцыйны крызіс на мяжы, уведзенаму бязвізаваму рэжыму для грамадзян 35 краін Еўропы.

    “Калі нічога не зменіцца, мы цалкам закрыем памежныя пераходы з Беларуссю. І гэта таксама ўдарыць па таварах, якія імпартуюцца з Кітая”, — сказала крыніца медыя.

    Заяўлена, што ўмовамі для “больш шырокага адкрыцця пагранпераходаў” з’яўляюцца вызваленне Пачобута, спыненне “адпраўкі мігрантаў з беларускага боку на мяжу з Польшчай”, а таксама супраца з польскімі службамі “па пытанні забойцы сяржанта Матэвуша Сітэка, які быў смяротна паранены пры абароне памежнага бар’ера”.

    Варта адзначыць, што гэтыя ж пункты намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна назваў напярэдадні ў інтэрв’ю Radio ZET у якасці “канкрэтных умоў”, якія Беларусь павінна выканаць, калі яна “хоча нармалізаваць стасункі”.

    Польшча даўно дабіваецца вызвалення журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута, які ў Беларусі прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў рамках палітычна матываванай справы.

    З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і Еўрасаюза працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

    28 траўня на мяжы з Беларуссю зазнаў напад 21-гадовы вайсковец польскай 1‑й танкавай брыгады Матэвуш Сітэк, які памёр у бальніцы 6 чэрвеня. Варшава запатрабавала ад Мінска выдаць, як сцвярджаецца, мігранта, які нанёс мужчыну нажавое раненне. Паводле інфармацыі СМІ, кампетэнтныя органы Польшчы высветлілі асобу вінаватага ў гібелі вайскоўца, ён усё яшчэ на беларускай тэрыторыі, але пасля выкрыцця можа паспрабаваць уцячы на Блізкі Усход.

    Смерць Сітэка стала адной з прычын, з якой 13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць часовая буферная зона, а ў Варшаве загаварылі пра магчымасць закрыцця пагранпераходаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці