Вечарына памяці Змітра Саўкі — 14 мая
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае 14 мая (аўторак) у Літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2016 годзе.
Падчас вечарыны сябры, калегі, сваякі падзеляцца згадкамі і ўспамінамі пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну Змітра Саўкі. Таксама будзе прэзентаваная ягоная кніга «Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы», якая пабачыла свет у красавіку гэтага года ў «Бібліятэцы Бацькаўшчыны».
«Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы» — гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі «Беларуска-Амерыканскага Задзіночання» — найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе.
Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А)
Калі: 14 мая
Час: 18.00