• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістак Галіны Абакунчык і Кацярыны Бахвалавай, асуджаных за аршанскі “Марш недармаедаў”

    Кацярына Бахвалава на разгляд скаргі ў Віцебск не прыехала, пасяджэнне адбывалася без яе. Галіна Абакучык паспрабавала бараніць свае інтарэсы ў абласным судзе асабіста, прыехаўшы на разгляд справы без адваката, але падрыхтаваўшы ўсе магчымыя доказы.

    Кацярына Бахвалава на разгляд скаргі ў Віцебск не прыехала, пасяджэнне адбывалася без яе. Суддзя Ірына Смалякова пакінула рашэнне Аршанскага суда ад 13 сакавіка без зменаў. Гэта значыць, што журналістка мусіць сплаціць 30 базавых велічынь штрафу, прысуджаных ёй на падставе двух артыкулаў: 22.9 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне міліцыі і парушэнне Закона аб СМІ).

    Журналістка «Радыё Свабода» Галіна Абакучык паспрабавала бараніць свае інтарэсы ў абласным судзе асабіста, прыехаўшы на разбор справы без адваката, але падрыхтаваўшы ўсе магчымыя доказы. Яна распавяла, што 12 сакавіка, пасля так званага “Маршу недармаедаў” былі затрыманыя некалькі журналістаў. На іх склалі пратаколы ў адпаведнасці з рознымі артыкуламі КаАП. Галіна Абакунчык катэгарычна не згодная з тым, што яе звінавацілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі:
    — Я мела рэдакцыйнае заданне асвятляць мітынг у Оршы і яго выконвала — рабіла фота‑, аўдыё- і відэаздымкі. Была там толькі з гэтай мэтай і нічога іншага не рабіла. Пры сабе ў мяне была акрэдытацыя, якая сведчыць пра тое, што я журналіст і пра месца маёй працы. Дарэчы, гэты дакумент згадваецца і ў пераліку рэчаў, якія пры мне былі, калі мяне затрымалі. Гэта значыць, міліцыянты выдатна ведалі, хто я і навошта прыехала ў Оршу. Мяркую, маё затрыманне сведчыць пра нізкі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў аршанскай міліцыі, якія не ведаюць, што журналісты — гэта не ўдзельнікі акцый. А таксама пра прафесійны ўзровень суддзяў, якія правялі 13 сакавіка цэлы судовы канвеер. Суддзя Мікалай Драгуноў, пастанавіў пакараць мяне штрафам у памеры 575 рублёў (25 базавых велічынь), ізноў-такі палічыў мяне правапарушальніцай”.

    Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова выслухала журналістку, нават папрасіла паказаць ёй акрэдытацыю, а гэта дакумент спадарыня Галіна заўжды мае пры сабе. Потым задала яшчэ некалькі пытанняў. Да прыкладу, ці ведала журналістка пра тое, што акцыя несанкцыянаваная. Або ці не мусіла Галіна Абакунчык папярэдзіць пра свой прыезд і працу ў Оршы мясцовае кіраўніцтва. Потым дадала, што бачыла відэазапісы з “Маршу недармаедаў”, дзе журналістка стаіць на ганку выканкама побач з выступоўцамі.

    “Ведаеце, вы стаялі так блізка, што складаецца цвёрдае ўражанне, што вы таксама ўдзельніца”, — зазначыла суддзя.

    “Я ж рабіла запіс, і таму стаяла побач з выступоўцамі. Гэта ж немагчыма рабіць з‑за кута ці на адлегласці”, — спрабавала патлумачыць журналістка.

    Ніводнае з тлумачэнняў Галіны Абакунчык суд не прыняў. Суддзя Святлана Іванова не задаволіла касацыйную скаргу журналісткі, пакінуўшы пастанову Аршанскага райсуда ў сіле. 

    Спадарыня Абакунчык збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйшай судовай інстанцыі. І рыхтуе скаргу на дзеянні супрацоўнікаў раённай міліцыі, якія паводзілі сябе груба, не называлі сваіх імёнаў ды пасадаў, і ўрэшце звінавацілі журналістку ў тым, чаго яна не рабіла. Прычым пакараннем для Галіны Абакунчык стаў не толькі штраф, а яшчэ й ноч, праведзеная ў ізалятары напярэдадні суда.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці